Вы тут

Мужчына абакраў прадаўца буфета, якая заснула на працоўным месцы


Аператыўнікі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ўстанавілі асобу мужчыны, які скраў з жаночай сумачкі прадаўца кругласутачнага буфета, размешчанага на чыгуначным вакзале, тысячу долараў.


Зламыснік, скарыстаўшыся тым, што прадавец ноччу заснула на працоўным месцы, выкраў з яе сумачкі грашовыя сродкі, два блокі цыгарэт, а таксама прадукты харчавання. Калі жанчына прачнулася, адразу заўважыла прапажу і звярнулася па дапамогу ў міліцыю.

Сышчыкі па гарачых слядах затрымалі падазраванага, калі апошні вярнуўся на чыгуначны вакзал для таго, каб з'ехаць у напрамку Брэста. Ім быў 37-гадовы мінчанін. Устаноўлена, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Таксама ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі ўстанавілі датычнасць мужчыны да шэрагу аналагічных злачынстваў у сталіцы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: blog.getbase.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.