Вы тут

Тыдзень культуры стартуе 16 снежня ў БДУ


Праграма ўключае серыю тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных беларускай літаратуры, журналістыцы, крытыцы, а таксама сучаснаму айчыннаму кінематографу, тэатральнаму мастацтву і літаратурнаму менеджменце.


Як распавялі ў прэс-службе ўніверсітэта, для ўсіх ахвотных студэнтаў і выкладчыкаў БДУ падрыхтаваны майстар-класы кіраўнікоў выдавецтваў, рэспубліканскіх літаратурных СМІ, тэатральных крытыкаў, пісьменнікаў, журналістаў і кінарэжысёраў. Таксама запланаваны кінапаказы, віктарыны, музычны і творчыя вечары і інш. Напрыклад, пра невядомыя старонкі творчасці беларускага пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, кінадраматурга Алеся Адамовіча раскажа яго дачка Наталля Адамовіч. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца з першым беларускім маладзёжным сіткомам “Ілюзіі” і сустрэнуцца з кінарэжысёрам Іванам Паўлавым, наведаюць паказ дакументальных фільмаў і абмяркуюць іх з рэжысёрамі Віктарам Аслюком і Вольгай Дашук.

Пры ўдзеле дырэктара Выдавецкага дома “Звязда” Паўла Сухарукава адбудзецца дыскусія “З усіх складнікаў сацыяльнага спектру самым важным з'яўляецца культура. Чаму?». Да абмеркавання далучацца таксама галоўныя рэдактары часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва” Аляксей Чарота, часопіса “Полымя” Алена Мальчэўская.

Парадамі аб тым, як стаць вядомым літаратарам і выдаць сваю першую кнігу, з маладымі пісьменнікамі падзеліцца дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак.

Акрамя таго, усе ахвотныя змогуць прыняць удзел у літаратурным квізе “Нашто каласы, калі няма васількоў”.

Арганізатарам тэматычнай тыдня выступае кафедра літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ.

Удзел ва ўсіх мерапрыемствах бясплатны, запрашаюцца ўсе ахвотныя.

З праграмай можна азнаёміцца ​​тут.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым прываблівае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі?

Чым прываблівае факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі?

На гэ­тым тыд­ні фа­куль­тэ­ту ўнут­ра­ных вой­скаў Ва­ен­най ака­дэ­міі споў­ні­ла­ся 27 га­доў. 

Эканоміка

Дылема хатняй гаспадыні: купляць прадукты на месцы або ісці ў краму цераз дарогу?

Дылема хатняй гаспадыні: купляць прадукты на месцы або ісці ў краму цераз дарогу?

 У сталіцы, дзе досыць шмат сетак з іх акцыямі, мудрагелістымі зніжкамі, накапляльнымі баламі, часам сапраўды цяжка адшукаць тавар па аптымальнай цане.

Грамадства

Адзін з найлепшых у краіне інспектараў па справах непаўналетніх расказвае пра службу і няпростых падлеткаў

Адзін з найлепшых у краіне інспектараў па справах непаўналетніх расказвае пра службу і няпростых падлеткаў

Вячаслаў Сайко ўпэўнены, што да любога цяжкага падлетка можна знайсці падыход, заахвоціць уласным прыкладам да карысных заняткаў (напрыклад, да спорту) і накіраваць яго на шлях выпраўлення.

Здароўе

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

​Што такое каранавірус і чым ён небяспечны

Хто ў групе рызыкі і як лячыць інфекцыю?