Вы тут

"Беларусь 3" пакажа абрад, які ўвайшоў у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА


Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА папоўніўся яшчэ адным беларускім абрадам - палескім "Юр'еўскім карагодам". Такое рашэнне было прынята 11 снежня на 14-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якая цяпер праходзіць у Багаце ў Калумбіі.


Вясновы абрад "Юр'еўскі карагод", некалі распаўсюджаны на ўсёй Тураўшчыне, сёння захаваўся толькі ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Мясцовыя жыхары выконваюць яго вясной у дзень святога Юрыя, які лічыцца заступнікам хатніх жывёл і сельскай гаспадаркі. Па традыцыі менавіта ў гэты дзень упершыню пасля зімы на поле выводзяць жывёлу. Таксама ў "Юр'еўскім карагодзе" ёсць месца выпяканню каравая, маляўнічаму ручніку і святочнай вячэры. Мясцовыя жыхары вераць, што праведзены абрад будзе спрыяць добраму ўраджаю.

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА.

Сацыякультурны тэлеканал "Беларусь 3" пакажа ўнікальны беларускі абрад у гэтую суботу, 14 снежня. У 10.00 у эфір выйдзе прысвечаная палескай традыцыі серыя фальклорнай праграмы "Жывая культура". Увесну гэтага года здымачная група праекта разам з вядучай Кацярынай Ваданосавай, знаходзячыся ў творчай экспедыцыі ў вёсцы Пагост акурат у свята Юр'я, зняла для гледачоў захаваны мясцовымі жыхарамі і зараз ужо знакаміты на ўвесь свет карагод.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».