Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Нявеста не дачакалася жаніха і выйшла замуж за іншага

Дзяўчына з індыйскага горада Біджнор, штат Утар-Прадэш, не дачакалася на вяселлі жаніха і выйшла замуж за іншага мужчыну, паведамляе сайт Nеws 18.

Фота: pixabay.com

За шэсць тыдняў да інцыдэнту пара адсвяткавала неафіцыйнае вяселле, але дзяўчына не пераязджала ў дом жаніха. Паміж сем'ямі закаханых былі рознагалоссі. Сваякі жаніха пастаянна патрабавалі пасаг, у тым ліку ровар і грошы, якія сям'я нявесты не збіралася аддаваць. У выніку сваякі нявесты збілі гасцей з боку жаніха і замкнулі іх у пакоі на месцы правядзення вяселля. Абедзве сям'і звярталіся ў паліцыю, але ў выніку памірыліся. Апошняй кропляй стала спазненне жаніха на афіцыйнае вяселле. Замест таго, каб прыехаць у прызначаны час, ён прыбыў пазней, што вельмі раззлавала нявесту і яе сям'ю. У выніку дзяўчына адмяніла шлюб і выйшла замуж за іншага маладога чалавека ў прысутнасці старэйшын вёскі.


Прарочы сон прынёс мужчыну багацце

На амерыканскім востраве Драманд, штат Мічыган, мужчына даверыўся снам і сарваў у латарэю буйны куш, паведамляе партал UРІ.

23-гадовы Джэсі Фравала сцвярджае, што яму тры разы сніўся сон, у якім ён выйграваў у адной імгненнай латарэі 500 тысяч долараў. Мужчына палічыў сны, якія паўтараліся, прарочымі і стаў рэгулярна купляць білеты гэтай гульні. «Я пачаў гуляць у гульню са сну ўжо пасля першага сну, — прызнаецца Фравала. — Я спадзяваўся, што мае сны стануць рэальнасцю». Самае цікавае, што ў выніку ўдачлівы амерыканец сапраўды сарваў джэкпот у 500 тысяч! «Я не мог у гэта паверыць і нават заплакаў, — успамінае ён. — Выйгрыш і праўда адбыўся, як у сне». Ён плануе купіць новую машыну, а астатнюю частку прыза інвеставаць.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.