Пятро Глебка (1905—1969) — паэт, драматург, перакладчык, арганізатар навукі. Працаваў у Інстытуце літаратуры, мовы і мастацтва Акадэміі навук БССР, узначальваў групу па складанні «Руска-беларускага слоўніка». Кіраваў Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Быў акадэмікам-сакратаром Аддзялення грамадскіх навук Акадэміі навук БССР. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Удзельнічаў у рабоце сесій Генеральнай Асамблеі ААН.
Вершы — Пятро ГЛЕБКА.
Музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
Куплет 1:
За гаем сонца патухае,
З-за гор выходзіць маладзік.
Дзяўчына любая чакае
Мяне ў прысадах маладых.
Прыпеў:
Гнуцца вербы, гнуцца нізка,
Гнуцца аж дадолу...
Дарагая, сядзь жа блізка,
Раскажы пра долю.
Я вачэй тваіх праменні
Пад нябесны колер
Расцалую: можа, меней
Будзе ў сэрцы болю.
Куплет 2:
Адзін выходжу на дарогу,
Буйное жыта ледзь шуміць,
Ды насцярожана і строга
З-за хмаркі месячык глядзіць.
Прыпеў
Куплет 3:
Маўчаць высокія бярозы,
Маўчаць туманныя палі.
І вось мой твар шчыкочуць косы,
І рукі шыю абнялі...
Прыпеў
Аб спорце, сакрэтах замужжа, выхаванні дзяцей, прыгажосці і здаровых звычках ў інтэрв’ю.
Народны мастак можа быць прыкладам у тым, як ствараць свой лёс.
Брудныя бізнес-гульні.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.