Вы тут

«Снежныя» лісты за грошы


Напісанне слоў на снезе стала бізнесам у Кітаі.


Пісаць віншаванне на снезе — любімае справа многіх людзей у дзяцінстве. Дзякуючы развіццю электроннай гандлёвай пляцоўкі, цяпер гэты занятак стаў бізнесам у Кітаі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Жыхары на поўначы краіны пішуць словы на снезе замест заказчыкаў, якія жывуць на поўдні Кітая і вельмі рэдка бачаць снег. За гэтыя паслугі паўночнікам плацяць грошы. Звычайна цана на адзін іерогліф складае 2 юаня (меньш чым трэць долара).

На днях пасля моцнага снегападу на паўночным усходзе Кітая рэзка ўзраслі заказы на напісанне слоў на снезе. Шматлікія «камерсанты» атрымалі дзясяткі заказаў за два дні. У большасці выпадкаў паўночнікі замест кліентаў на снезе пішуць віншаванні або прызнанне ў каханні. Напісаўшы тое, што хоча сказаць кліент, «бізнэсмен» фатаграфуе напісанае і адпраўляе кліенту праз Інтэрнэт, і заказ выкананы.

Многія паўночнікі, якія пішуць словы прызнання за кліента, паведамілі, што на самой справе яны займаюць гэтай справай не для таго, каб зарабіць шмат грошай, а таму што сам гэты занятак вельмі цікавы.

Прэв'ю: ca-news.org

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».