Вы тут

За два туры да заканчэння чэмпіянату Беларусь практычна выбыла з барацьбы за эліту


Маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі, які працягваецца ў Мінску, вынікамі трэцяга тура прынёс негатыўныя эмоцыі беларусам. У другі гульнявы дзень падапечныя Дзмітрыя Дудзіка ў авертайме саступілі сваім галоўным канкурэнтам — латвійцам, а на наступны дзень, практычна паўтарыўшы сцэнарый папярэдняга матча, прайгралі і нарвежцам. Такім чынам, выйсці ў эліту зборнай Беларусі мог дапамагчы толькі ўдалы збег абставін.


«На здзіўленне, другі авертайм запар прайграём, маючы ў складзе майстравітых хакеістаў, якія па ўсіх прыкідках павінны выкарыстоўваць свабодную прастору пры гульні «тры на тры», — каментуе матч з нарвежцамі галоўны трэнер беларускай «маладзёжкі» Дзмітрый Дудзік. — Так, узнікае аналогія з апошняй гульнёй на мінулым чэмпіянаце свету з той жа зборнай Латвіі, калі прайграўшы асноўны матч немцам, мы бязвольна саступілі яшчэ і латышам. Нешта падобнае адчуваецца і ў нашых хакеістаў, што адбіваецца на якасці гульні. Вельмі шмат спрабуем згуляць па «чыстым» лёдзе і пазбягаем барацьбы. Змагаемся з гэтым. Пастараемся ў апошніх матчах прыбраць гэтую боязь і абыякавасць. На жаль, не веру ў нашы шанцы на выхад. Я знаходжуся ўнутры калектыву і бачу... Не хачу крытыкаваць гульцоў зараз, ды і не буду крытыкаваць, трэба пераасэнсаваць, для чаго гульцам зборная, навошта яны сюды трапілі. Што важней, сваё асабістае «Я», нейкія незразумелыя амбіцыі, засвяціцца перад скаўтамі ці ўсё-такі каманда, краіна, балельшчыкі? Пакуль з гэтым праблема. Магчыма, таму што гульцы яшчэ маладыя і няправільна расстаўляюць прыярытэты».

«Быццам настройваліся, усе нас падбадзёрвалі, але выйшлі — і як быццам усё супраць нас, — расказвае нападаючы нашай зборнай Ягор Буяльскі. — Хочацца папрасіць прабачэння перад роднымі балельшчыкамі ў першую чаргу. На нас нічога не ціснула. Выходзячы на кожную гульню, мы хацелі выйграваць, але штосьці не ідзе. Не ведаю, з чым гэта звязана. Трэба выйграваць усе матчы, усё ж такі выступаем дома. Так гуляць не дазваляецца, цяпер усе засмучаныя, у раздзявалцы цішыня».

У пятніцу латвійцы згулялі з аўстрыйцамі, нарвежцы з датчанамі і беларусы са славенцамі. Заўтра адбудуцца заключныя матчы турніру.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Шанцаў больш няма

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».