Вы тут

Падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Энергія яркіх перамог»


У Мінскай гарадской ратушы былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Энергія яркіх перамог».

Ён праводзіўся сярод спартыўных журналістаў на найлепшае асвятленне ходу падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у ІІ Еўрапейскіх гульнях.


Спецыяльным прызам Беларускай федэрацыі баскетбола і Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы за ўклад у асвятленне Гульняў і баскетбола 3х3 на беларускай мове, а таксама падзякай ад прэм'ер-міністра Беларусі за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні мультыспартыўнага турніру адзначана спецыяльны карэспандэнт газеты «Звязда» ЛАБАЖЭВІЧ Дар'я.

«Беларускія журналісты ўнеслі свой уклад у пашырэнне дасягненняў нашых спартсменаў і Рэспублікі Беларусь ва ўсім свеце, і зрабілі гэта годна», — адзначыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што ў лісце, які быў накіраваны на імя Прэзідэнта Беларусі і Прэзідэнта НАК Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ад імя Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, адзначана, што згодна з медыя-аналізам Гульняў з пункту гледжання асвятлення ў СМІ турнір знайшоў шырокае асвятленне ва ўсім свеце. Аб мерапрыемстве было створана 55 тысяч матэрыялаў анлайн, увогуле — 35 мільярдаў згадак у медыя. 69 працэнтаў артыкулаў апублікавана падчас Гульняў, што забяспечыла значную канцэнтрацыю і дынаміку кантэнту і ўзмацніла значнасць падзеі.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Беларуская асацыяцыя спартыўнай прэсы, пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Фонду «Дырэкцыя ІІ Еўрапейскіх гульняў-2019» і Беларускай федэрацыі баскетбола, Музея гісторыі горада Мінска, КУП «Спадчына».

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: І мы ўнеслі свой уклад

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.