Вы тут

Стыпендыі спецфонду Прэзідэнта назначаны 187 студэнтам і курсантам


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Згодна з гэтым рашэннем назначаны стыпендыі Прэзідэнта Беларусі на першы семестр 2019/2020 навучальнага года 187 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і навуковай дзейнасці.

Грашовыя прэміі і заахвочвальныя стыпендыі атрымаюць 28 пераможцаў міжнародных алімпіяд і канферэнцый, 16 чалавек з іх ліку стануць уладальнікамі нагрудных знакаў лаўрэата фонду. Акрамя таго, грашовымі прэміямі будуць заахвочаны 618 пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў.

Прыняцце распараджэння накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх далейшага развіцця.

Прэв'ю: izvestiaur.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».