Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта Узбекістана па статыстыцы наведалі Беларусь, каб вывучыць досвед арганізацыі і правядзення перапісу насельніцтва, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.
Візіт адбыўся 9-13 снежня і быў арганізаваны пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва. Спецыялістаў цікавіла як арганізацыйная, так і метадалагічная праца. У прыватнасці, падымаліся пытанні распрацоўкі адпаведнай праграмы, методыкі разліку колькасці часовага перапіснога персаналу і вызначэння сярэдняй нормы нагрузкі на яго, прымянення картаграфічнага матэрыялу.
У цэнтры ўвагі былі і працэс выяўлення лагічных памылак, сінхранізацыя праграмных файлаў і файлаў дадзеных паміж прыладамі, выкарыстанне IT- і ГІС-тэхналогій, кіраванне патокамі дадзеных у CAPI.
Перапіс насельніцтва ў Узбекістане пройдзе ў 2022 годзе і стане першым за апошнія трыццаць гадоў.
Сітуацыя будзе толькі пагаршацца.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».