Вы тут

Беларусь набудзе будынак у Тбілісі для размяшчэння свайго пасольства


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 снежня падпісаў распараджэнне аб набыцці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь будынка ў горадзе Тбілісі для размяшчэння пасольства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


З моманту адкрыцця ў 2016 годзе і да гэтага часу дыпламатычная місія Беларусі ў Грузіі размяшчаецца на арандаваных плошчах, што аплачваюцца з бюджэту. Наяўнасць уласнага будынка дасць магчымасць забяспечыць бяспеку пасольства, зрабіць яго работу больш зручнай для грамадзян. У цэлым гэта падкрэсліць сур'ёзны і доўгатэрміновы характар супрацоўніцтва Мінска і Тбілісі ў эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах.

Прэв'ю: georgia.mfa.gov.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.