Вы тут

Экс-прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра прысудзілі да двух гадоў


Суд у Хартуме прысудзіў экс-прэзідэнта Судана Амара аль-Башыра да двух гадоў зняволення паводле абвінавачанняў у карупцыі, незаконным атрыманні падарункаў і захоўванні замежнай валюты, паведамляе ВВС.


Скінуты вайскоўцамі ў красавіку гэтага года аль-Башыр будзе адбываць тэрмін у папраўчай установе, а не ў турме. Па суданскіх законах, людзей, старэйшыхя за 70 гадоў не адпраўляюць у турму.

Суд таксама пастанавіў канфіскаваць наяўныя грошы, выяўленыя ў рэзідэнцыі прэзідэнта падчас перавароту. Тады следчыя канфіскавалі 6 млн еўра, 351 тыс. долараў і 5 млрд суданскіх фунтаў (каля 105 млн долараў).

У ходзе працэсу аль-Башыр заявіў, што частка сродкаў паступіла ад наследнага прынца Саудаўскай Аравіі Мухамеда бін Салмана. Экс-прэзідэнт адзначыў, што выкарыстаў грошы для ахвяраванняў, а не для асабістых патрэб.

Амар аль-Башыр слухаў прысуд апранутым у традыцыйную белую вопратку і турбан. Каментаваць прысуд ён не стаў.

Напярэдадні прысуду сотні прыхільнікаў экс-прэзідэнта сабраліся каля прэзідэнцкага палаца ў Хартуме. У гэты раён былі дыслакаваныя войскі і ваенная тэхніка, заблакаваны доступ да палаца і міністэрству абароны.

Адзін з адвакатаў экс-прэзідэнта заявіў, што абарона будзе абскарджваць прысуд. "Суддзя вынес рашэнне, кіруючыся палітычнымі матывамі, але нягледзячы на ​​гэта, мы ўсё яшчэ верым у суданскую судовую сістэму", - заявіў ён журналістам.

З вясны гэтага года Амар аль-Башыр утрымліваўся пад вартай. У красавіку пасля чатырохмесячных пратэстаў у краіне адбыўся ваенны пераварот, падчас якога прэзідэнт, які кіраваў краінай 30 гадоў, быў адхілены ад улады. Зараз Суданам кіруе ўрад і суверэнны савет.

Аль-Башыра таксама прад'яўленае абвінавачванне ў падбухторванні і датычнасці да забойства дэманстрантаў падчас антыўрадавых пратэстаў, якія прывялі да яго звяржэння.

Прэв'ю: EPA

Выбар рэдакцыі

Культура

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Што з нашага парадку дня трапляе ў «афіцыйнае» дакументальнае кіно

Свавольныя традыцыі, постчарнобыльскі рай і камп'ютарныя курсы для пенсіянераў.

Эканоміка

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Як наладзіць бізнес у невялікім райцэнтры, дзе няма чыгункі

Уздзенскі касцёл, які пабудавалі ў канцы ХVІІІ стагоддзя, мясцовыя ўлады не адзін раз спрабавалі прадаць праз электронны аўкцыён, але ахвотных аднавіць помнік архітэктуры не знаходзілася. 

Спорт

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

«Дзясятае месца — гэта наша памылка». Беларускія гандбалісты не выйшлі ў алімпійскі кваліфікацыйны турнір

У заключным матчы ЧЕ па гандболе зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандай Аўстрыі — 36:36