Монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая», міні-трэнінг па навагодніх жаданнях, Сустрэча з палітолагам Кацярынай Шульман, Навагодні кірмаш «Мяцеліца» і іншае – афіша «Звязды» з 16 па 22 снежня.
Дзе: г. Мінск, вул. Няміга, 5
Калі: 16-20 снежня
Колькі каштуе: 25 BYN
Воркшоп праводзіць Маркетынгавае агенцтва ISKRA для ўласнікаў бізнесу, кіраўнікоў, якія жадаюць падрыхтаваць свой існуючы або будучы сайт да прасоўвання. Для чаго? Каб павялічыць колькасць заявак з сайта, знізіць кошт прыцягнення кліента, палепшыць акупнасць рэкламы.
Падрыхтоўка да воркшопу. Арганізатары:
Што вы атрымаеце на варкшопе:
Запісацца па спасылцы.
Даведкі: +375 (29) 271-39-20 (Viber, Telegram)
Дзе: Мінскі Планетарый, г. Мінск, вул. Фрунзе, 2
Калі: 17 снежня, 14:00; 21 снежня, 19:00
Колькі каштуе: 4 BYN - дзіцячы, 4,80 BYN
Адкрыйце і даследуйце цуды нашага цудоўнага Сонца! Яго неверагодная энергія падтрымлівала жыццё на Зямлі на працягу тысячагоддзяў, але цяпер пагражае нашым тэхналогіям і ладу жыцця, а аднойчы яго энергія і зусім знікне.
Гэты навукова-папулярны фільм распрацаваны Мічыганскім навуковым цэнтрам з выкарыстаннем вынікаў даследаванняў некалькіх місій геліяфізікі НАСА, уключаючы SOHO, IRIS і SDO. З яго вы даведаецеся пра эвалюцыю зорак, структуру Сонца, крыніцу яго энергіі, касмічнае надвор'е, уплыў сонечнай актыўнасці на Зямлю і многае іншае.
Адпраўляйцеся ў дзіўнае падарожжа да пачатку часоў і ў далёкую будучыню, каб выявіць сувязь нашага Сонца з касмічным кругаваротам жыцця і смерці ў Сусвеце.
Фільм даступны на рускай і англійскай мовах па папярэдніх заяўках.
Толькі ў планетарыі Вы зможаце ўбачыць незвычайнае сферычнае кіно і па заканчэнні паказу фільма Вас чакае экскурсія па зачаравальным зорным небе.
Даведкі: + 375(17)294-33-64
Дзе: Цэнтр паспяховых адносін, г. Мінск, вул. Завадская, 10, кабінет 25
Калі: 17 снежня, 19:00
Колькі каштуе: 15 BYN
Танцавальна-рухальная тэрапія – гэта метад псіхалогіі, які звяртаецца непасрэдна да цела, да яго рухаў і спрыяе інтэграцыі эмацыйнага і фізічнага стану. Як часта мы адмаўляем, не прымаем, не любім сваё цела.
Выкарыстанне тэхнік танцавальна-рухальнай тэрапіі дазваляе:
Танцавальна-рухальная тэрапія дапамагае станоўча ставіцца да сябе, любіць і прымаць сябе такімі, якія мы ёсць. На гэтай сустрэчы удзельнікі будуць спрабаваць рухацца, танчыць у розных рытмах, імправізаваць і выкарыстоўваць элементы танцавальных касцюмаў розных краін.
Што неабходна ўзяць з сабой:
Дзе: Палац мастацтваў, г. Мінск, вул. Казлова, 3
Калі: 18 снежня, 18:00
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя
Знакаміты музычны монаспектакль лідара этна-трыа «Троіца» Івана Кірчука — «Дарожка мая...», створаны па матэрыялах беларускага фальклору, які ўвасабляе сабою сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры.
Мерапрыемства пройдзе ў рамках сустрэчы для прэзентацыі мастацкага календара з народнымі прыказкамі, створанага Беларускай асацыяцыяй сацыяльных работнікаў пры падтрымцы кампаніі А1. У яго распрацоўцы ўдзельнічалі наведвальнікі Мінскага клубнага дома «Адкрытая душа» – цэнтра рэабілітацыі для людзей з псіхічнымі захворваннямі.
Усе зарэгістраваныя гледачы атрымаюць у падарунак аўтэнтычны каляндар «Добрыя жарты».
Аб праекце.
Дзе: г. Мінск, вул. Амуратарская, 4/2
Калі: 18 снежня, 18:00
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя
Напярэдадні Новага Года прынята чакаць цуду і марыць. Але часта бывае, што нашы жаданні так і застаюцца нявыкананымі. Што ж рабіць, каб пазбегнуць такога фіналу?
Спецыяльна для вас выступіць Наталля Цемчанка, менеджар Цэнтра падтрымкі і развіцця жаночага прадпрымальніцтва ААТ «Белінвестбанк», фінансавы коуч і інвестар.
На сустрэчы вы:
З сабой захапіце нататнік і ручку.
Даведкі: + 375-29 368-83-72
Дзе: Prime Hall, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 65
Калі: 19 снежня, 19:00
Колькі каштуе: бясплатна, рэгістрацыя
19 снежня ў гасцях у Andersen будзе Кацярына Шульман, папулярны палітолаг-асветнік і публіцыст. Гэта менавіта той чалавек, які можа расказаць, якім будзе свет заўтра. Расказаць, абапіраючыся на бесстароннюю статыстыку і аналіз, але пры гэтым даступна, ярка і цікава.
Удзельнікі пагавораць аб рынку працы будучыні.
Дзе: Камароўскі рынак, г. Мінск, вул. В. Харужай, 8
Калі: з 21 снежня, 12:00
Колькі каштуе: бясплатна
Кірмаш будзе ўяўляць сабой алею з 24 зімовых хатак з небам з агеньчыкаў, а таксама класныя лакацыі для фота, месцы для рэлаксу і сустрэч з сябрамі. Цёплыя агеньчыкі, стылёвая і пяшчотная музыка, фантастычная атмасфера, дзе хочацца кружыцца ад шчасця, загадваць жаданні і весяліцца!
Праграма:
11 дзён з 12:00 да 22:00 ўсіх гасцей чакае свята ежы і падарункаў.
Арганізатары падрыхтавалі штодзённую дзіцячую дзённую праграму для дзяцей з Дзедам Марозам і іншымі персанажамі, прыгожыя фотазоны, адкрыты кінатэатр, навагоднюю пошту з бясплатнымі паштоўкамі, выступленне артыстаў і аніматараў. На кірмашы вы зможаце паўдзельнічаць у гульнях для дзяцей і дарослых, карагодах, пакатацца на атракцыёнах, паслухаць музыку і нават паспяваць!
А што купіць на кірмашы?
Жывыя дацкія елкі, прыгожы дэкор для дома, падарункі, старадаўнія прысмакі, крафтавы хлеб, выпечка з тандыру, усходнія вострыя прыправы, гарбата, сувеніры, святочная посуд, піратэхніка.
Падрабязнасці на сайце.
Дзе: Музей гісторыі беларускай літаратуры, Мінск, вул. М. Багдановіча, 13
Калі: з 16 снежня, 12:00
Колькі каштуе: 5 BYN
На мерапрыемстве удзельнікі будуць прыгадваць абрады і звычаі нашых продкаў, даведаюцца, хто такія калядоўшчыкі і што яны рабілі падчас калядных святаў, якія песні спявалі, якія танцы танчылі, у якія гульні гулялі. Вядучыя разам з дзецьмі створаць сваіх калядоўшчыкаў, а касцюмы дазволяць адчуць сябе сапраўднымі ўдзельнікамі калядных імпрэз.
Каляды – адно з улюбленых святаў. Таму для маленькіх і дарослых наведвальнікаў падрыхтавалі сапраўднае дзейства, дзе кожны стане ўдзельнікам і дапаможа ў ратаванні Калядаў і Новага года.
Госці атрымаюць шмат уражанняў, прыемных неспадзяванак, а кожны “ратаўнік свята” пасля мерапрыемства атрымае падарунак ад Музея.
Запрашаюць школы, бацькоў разам з дзецьмі прыемна правесці час разам з музеем з 16 снежня 2019 па 17 студзеня 2020.
Даведкі: bellitmuseum.by
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.