Вы тут

Лукашэнка падпісаў закон, які спрашчае ўмовы знаходжання іншаземцаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім унесены змяненні ў закон "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь". Раней адпаведны дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Закон у тым ліку прадугледжвае павелічэнне з 5 да 10 сутак тэрміну, на працягу якога іншаземцы, якія прыбылі ў Беларусь, абавязаны зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання. Такое рашэнне прынята для развіцця турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці краіны, спрашчэння дзелавых і прыватных кантактаў.

У цэлым дакумент накіраваны на ўдасканаленне шэрага прававых норм. У мэтах забеспячэння максімальнай абароны інтарэсаў грамадства і дзяржавы ад пагроз рознага характару карэкціруюцца падставы адмовы іншаземцу ў выдачы візы для ўезду ў Беларусь або ва ўездзе ў краіну. Адначасова вызначаецца механізм атрымання іншаземцамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі аб уключэнні ў спіс асоб, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.

Знамянальна, што гэта тэма ўзнімалася і ў час нядаўняй сустрэчы кіраўніка дзяржавы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх ВНУ. Тады адзін з замежных студэнтаў звярнуўся з просьбай павялічыць час рэгістрацыі для замежных гасцей пасля прыбыцця ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пытанне аб прадаўжэнні тэрміну рэгістрацыі з 5 да 10 дзён ужо абмяркоўвалася. "Гэту праблему, калі яна яшчэ не вырашана, мы вырашым", - сказаў ён.

Прэв'ю: fishki.net

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.