Вы тут

БЧ прызначыла 79 дадатковых цягнікоў на міжнародных маршрутах


Курсіраваць яны будуць у навагоднія і калядныя святы, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Фота: parovoz.com

З улікам павышанага попыту пасажыраў на міжнародныя паездкі ў навагоднія і калядныя святы, а таксама канікулярны час Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з чыгуначнымі адміністрацыямі Расіі, Украіны і Літвы прызначыла дадатковыя цягнікі па найбольш папулярных у пасажыраў маршрутах.

З 20 снежня па 9 студзеня яны будуць курсіраваць па такіх напрамках, як Мінск — Масква — Мінск, Гродна — Мінск — Санкт-Пецярбург, Масква — Брэст — Масква, Масква — Калінінград — Масква, Санкт-Пецярбург — Бранск, Санкт-Пецярбург — Смаленск-Санкт-Пецярбург, Калінінград — Масква — Калінінград, Магілёў — Львоў — Магілёў, Мінск — Вільнюс — Мінск.

Чакаецца, што найбольш запатрабаванымі перыядамі попыту на перавозкі стануць 28, 30 і 31 снежня, а таксама 2, 7 і 8 студзеня.

Работа па прызначэнні дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы будзе працягнутая.

Квіткі на дадатковыя цягнікі можна набыць у чыгуначных касах Беларускай чыгункі, на афіцыйным Інтэрнэт-сайце www.rw.by ў раздзеле “Паслугі пасажырам” і з дапамогай мабільнага дадатку “БЧ. Мой цягнік”.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.