Вы тут

Як па-новаму будуць налічваць зарплаты бюджэтнікам?


З 1 студзеня 2020 года змяняецца сістэма аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы. Пры гэтым, як запэўніваюць у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, памеры налічанай зарплаты (без прэміі) бюджэтнікаў, якія дзейнічалі на момант увядзення новых умоў аплаты працы, не знізяцца.


Што канкрэтна зменіцца?

— Аплата працы будзе ажыццяўляцца на аснове тарыфнай сістэмы, якая ўключае ў сябе базавую стаўку і 18-разрадную тарыфную сетку.

— Структура заработнай платы спросціцца.

— Будуць пашыраны правы кіраўнікоў дзяржаўных органаў і бюджэтных арганізацый па ўстанаўленні надбавак і даплат работнікам з улікам галіновай спецыфікі і вынікаў працы.

* * *

З чаго будзе складацца зарплата?

Зарплата бюджэтнікаў будзе ўключаць:

- аклад

- стымуляцыйныя (надбаўкі, прэміі) і кампенсацыйныя (даплаты) выплаты, а менавіта:

— надбаўкі і даплаты, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі і пастановамі Саўміна (напрыклад, надбаўкі за працу па кантракце, за навуковую ступень і вучонае званне, даплаты за работу ў звышвызначаны час, у дзяржаўныя святы, святочныя, выхадныя дні, за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы і іншыя).

— надбаўку за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях у наступных памерах ад базавай стаўкі пры стажы працы:

  • да 5 гадоў — 10 працэнтаў;
  • ад 5 да 10 гадоў — 15 працэнтаў;
  • ад 10 да 15 гадоў — 20 працэнтаў;
  • ад 15 гадоў і вышэй — 30 працэнтаў;

- прэмію.

У Мінпрацы і сацабароны адзначаюць, што магчымае зніжэнне некаторых памераў стымуляцыйных і кампенсацыйных выплат (напрыклад, надбаўкі за стаж працы ў бюджэтных арганізацыях) павінна быць кампенсавана ўстанаўленнем выплат, канкрэтныя памеры якіх будзе вызначаць кіраўнік арганізацыі.

Якія яшчэ выплаты прадугледжаны?

  • аднаразовая выплата на аздараўленне, якая выплачваецца работніку звычайна пры сыходзе ў працоўны водпуск з разліку 0,5 аклада;
  • аказанне матэрыяльнай дапамогі ў сувязі з неспадзяванымі матэрыяльнымі цяжкасцямі.

Пры гэтым канкрэтныя памеры, а таксама ўмовы выплаты прэміі і матэрыяльнай дапамогі будуць вызначацца палажэннямі, зацверджанымі кіраўнікамі бюджэтных арганізацый.

Святлана Бусько

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

Тэст. Блізка да зор: беларусы і космас

12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.

Культура

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Адзін з самых жорсткіх канцлагераў ХХ стагоддзя знаходзіўся ў 1930-я ў Бярозе-Картузскай

Абеліск у памяць пра вязняў канцлагера стаіць крыху наводдаль.

Грамадства

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Як засцерагчы сябе ад нітратаў?

Медыкі раяць налягаць на вясновую зеляніну.