Вы тут

Першы снег — назаўжды


Было гэта амаль семсот гадоў таму. Вялікі князь Гедымін загадаў пабудаваць замак, ды такі, каб на шляху ворагаў неадольнай сцяной стаяў, надзейна бараніў і гаспадароў, і просты люд. Больш за два дзясяткі тысяч кубаметраў бутавага камення ды паўтара мільёна цаглін паклалі майстры ў магутныя сцены і вежы бліз балоцістых берагоў дзвюх рачулак. Праз некалькі гадоў, калі ўсё было гатова, заўважылі людзі, што найбольш прыгожа выглядае замак у дзень першага снегу. У гэты дзень прырода дадае пяшчотную белую фарбу да суровага колеру шэрых камянёў і распаленага чырвонага колеру цаглін.


Такой прыгажосцю можна любавацца і ў наш час. Зведаўшы розных уладальнікаў, перажыўшы разбурэнні і знявагу, адноўлены замак зноў цешыць вочы, а вакол яго красуецца старажытны горад Ліда. Сёлета першы снег упершыню лёг на плечы князю Гедыміну — помніку, які ўсталявалі тут тры месяцы таму.

Няхай не пакрыўдзяцца жыхары Ліды, што толькі некалькімі фотаздымкамі паказваю я прышэсце першага снегу — у горадзе вы ўбачыце шмат прыгожых месцаў у любы дзень. Але ж у першы снег...

Я не веру, што снег растае і знікае бясследна,

Як знікаюць пустыні, азёры, лясы, гарады.

Могуць знікнуць калісьці раптоўна ўсе зоркі сусвету,

Але першага снегу сляды — ва ўспамінах заўжды.

 

Снег даўнейшых часоў бачу я каля замкавай вежы,

Гедымінавы коні капыцяць асцюжаны дол,

Пралятаюць чароды стагоддзяў і зноў першаснежыць,

І прышэсця зімы стары замак чакае ізноў...

 

Ля аснежанай брамы спачылі начныя дазоры,

Першы снег — нібы першы акорд у зімовы мінор.

Першы снег, як заўжды, дорыць гораду срэбныя ўборы

І няўрымслівым птахам на зялёны ляціць святлафор.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.