Вы тут

Заўтра нязначна падаражэе праезд у некаторых цягніках і аўтобусах


У снежні вырасце кошт квіткоў на некаторыя цягнікі. Павышэнне коштаў закране цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній. Падаражэе таксама пераафармленне білетаў у дзень адпраўлення. Таксама вырасце тарыфны збор за браніраванне месцаў для праезду ў прыгарадных і міжгародніх аўтобусах. Змены прадугледжаныя пастановай МАРГ № 94 ад 6 снежня гэтага года. Дакумент уступае ў сілу з 19 снежня.


Пастановай МАРГ павышаюцца гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі транспартных чыгуначных тэрміналаў, прасцей кажучы, чыг. вакзалаў. Гэта ў тым ліку афармленне і пераафармленне білетаў на цягнікі.

Тарыф за афармленне білетаў у цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній цяпер складае 15 капеек, а стане 30 капеек. То бок квіток на гэтыя цягнікі падаражэе на 15 капеек.

Таксама вырасце тарыф на афармленне білетаў на міжнародныя цягнікі: у адзін бок - да 70 капеек (цяпер - 50 капеек), туды-назад - да 1 рубля (цяпер - 90 капеек).

Падаражаюць таксама паслугі пераафармлення білетаў у дзень адпраўлення цягніка: на рэгіянальныя лініі бізнес-класа - да 30 капеек (цяпер - 15 капеек), міжнародныя - да 70 капеек (цяпер - 50 капеек).

Браніраванне месца цяпер каштуе 25 капеек, а будзе - 30 капеек.

Таксама даражэй стане аформіць вяртанне плацяжоў за нявыкарыстаны білет або перавозачныя дакументы на багаж. Да прыкладу, паслуга па вяртанні білета на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа, міжрэгіянальных і міжнародных ліній (СНД і краіны Балтыі) падаражэе да 30 капеек (цяпер - 15 капеек). Да такой жа сумы падаражэе і паслуга па вяртанні абаненцкага квітка на праезд у цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканамкласа.

За афармленне вяртання білета на міжнародны цягнік па-ранейшаму трэба будзе заплаціць 90 капеек.

Яшчэ адно змяненне - вырасце тарыфны збор за браніраванне месца для праезду ў прыгарадных і міжгародніх аўтобусах рэгулярных зносін да 15 капеек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».