Вы тут

Археолагі вызначылі прызначэнне статуй вострава Пасхі


Старажытныя рапануйцы - карэнныя жыхары вострава Пасхі ў Ціхім акіяне - высякалі каменныя статуі мааі, паколькі верылі, што тыя дапамагаюць прыносіць большы ўраджай. Цяпер навукоўцы даказалі, што вытворчасць базальтавых балваноў сапраўды рабіла зямлю больш урадлівай.


gettyimages.com

На востраве плошчай каля 163 кв. км налічваецца больш за 1000 маналітных статуй памерам ад 3-5 да 10-12 метраў. Усе яны былі створаны мясцовымі жыхарамі ў XI-XVI стст. - задоўга да таго, як туды ўпершыню прыбылі еўрапейцы.

У навукоўцаў было некалькі здагадак з нагоды прызначэння каменных ідалаў, аднак да нядаўняга часу ні адно з іх нельга было пацвердзіць або абвергнуць дакладна.

Зараз каманда амерыканскіх археолагаў пад кіраўніцтвам Джо Ганны Ван Цілберг сцвярджае, што знайшла навуковыя доказы таго, што мэтай узвядзення мааі было павышэнне ўраджайнасці мясцовых зямель.

Такую выснову навукоўцы зрабілі, вывучыўшы хімічны склад базальтавай пароды, з якой высечаныя статуі.

Камандзе Ван Цілберг дапамагала геаархеолог і глебавед Сара Шэрвуд. Сумесна яны правялі дбайнае даследаванне двух ідалаў з каменяломні, размешчанай на схіле вулкана Рана Рараку ва ўсходняй частцы вострава.

"Калі мы атрымалі вынікі хімічнага аналізу, я не паверыла сваім вачам, - успамінае Шэрвуд. - Там была вельмі высокая канцэнтрацыя элементаў, якія я ў прынцыпе не чакала ўбачыць - накшталт кальцыя або фосфару. Менавіта яны з'яўляюцца ключавымі для паспяховага вырошчвання раслін і проста неабходныя для атрымання высокага ўраджаю".

Гэта дазволіла навукоўцам зрабіць выснову, што падножжа вулкана не толькі служыла мясцовым жыхарам крыніцай каменя, але і падавала ўрадлівыя землі для сельскай гаспадаркі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека...

Спорт

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

Сёлета футбольнаму клубу «Віцебск» спаўняецца 60 гадоў

«У юбілейны сезон хацелася сур'ёзна адзначыць дзень нараджэння. Але пандэмія каранавіруса ўнесла свае карэктывы».

Эканоміка

 Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансiстам патрэбны банкноты — прымаюць любыя. Банкi гарантуюць, што захаваюць нашы грошы

Фiнансавыя паслугi адзiн аднаму людзi аказваюць ужо тысячы гадоў.