Вы тут

Мабільны аператар life:) запусціў 85 новых базавых станцый 4G у Гомелі


life :) працягвае маштабіраваць сетку 4G па ўсёй краіне. У снежні ў Гомелі пачалі працаваць адразу 85 новых базавых станцый. Яны з'явіліся ва ўсіх раёнах горада: больш за дваццаць  — у Савецкім раёне, па шэсць — у Чыгуначным і Цэнтральным.


Базавыя станцыі ўключаны на вуліцах Кісялёва, Шаўчэнкі, Кірава, Савецкай, Алімпійскай, Жамчужнай, Чарнігаўскай, Дастаеўскага, праспекце Кастрычніка і многіх іншых.

Узмоцнены сігнал у раёне Каскаду азёр, старога аэрадрома, драматычнага тэатра і набярэжнай, гасцініцы “Сож” і на іншых турыстычных аб'ектах горада. Зараз функцыянаванне 4G-сеткі для абанентаў life :) у другім па велічыні горадзе Беларусі забяспечвае 161 базавая станцыя.

Гомельскія абаненты life :) — адны з самых актыўных у краіне: у лістападзе кожны трэці data-абанент выкарыстаў каля 6 ГБ трафіку ў месяц, а больш за чвэрць — да 20 ГБ. Са жніўня па лістапад у Гомелі найбольшую колькасць інтэрнэт-трафіку згенеравала базавая станцыя па вуліцы Савецкая, 126.

4G-сетка life :) бесперапынна развіваецца: за 2019 год аператар запусціў больш за 560 новых базавых станцый у 62 населеных пунктах Беларусі. Сярод іх як буйныя раённыя гарады ( Пінск, Баранавічы, Кобрын), так і невялікія населеныя пункты: напрыклад, у бягучым годзе ўпершыню перавагі 4G ацанілі абаненты вёсак Слабада (Петрыкаўскі раён), Новы Двор (Мінскі раён), Ніжнія Жары (Брагінскі раён). Сёння па ўсёй краіне працуюць 1976 базавых станцый сеткі 4G.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: kv.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Беларусы расчараваліся ў доларах

Беларусы расчараваліся ў доларах

Па выніках года наша насельніцтва не толькі значна астыла да гэтай валюты, але і працягвае пазбаўляцца ад яе рэкорднымі тэмпамі.

Грамадства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

Навука голасу, дызайн лекаў і сакрэт шчаслівага бацькоўства

«Інавацыйны шторм» — гэта бітва простых слоў са складанымі тэрмінамі.

Палітыка

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Се Сяаюн: Супрацоўніцтва Кітая і Беларусі — прыклад міжнародных адносін новага тыпу

Беларусь і Кітай адзначаюць адметную дату — 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Грамадства

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Дзе падпрацаваць пасля Новага года?

Псіхолагі раяць пачынаць не з маніторынгу рынку, а з некалькіх пытанняў самому сабе — каб вызначыцца з прыярытэтамі.