Вы тут

Найлепшыя вытворцы краіны атрымалі прэмію «Лідар спажывецкага рынку»


Сярод лаўрэатаў вядучыя прадпрыемствы ў розных сегментах рынка — вытворчасць прадуктаў харчавання («Камунарка», агракамбінат «Дзяржынскі», «Баранавіцкі малочны камбінат», Глыбоцкі, Гродзенскі мясакамбінаты і іншыя), лёгкая прамысловасць, гандаль, будаўніцтва, дрэваапрацоўка, сродкі масавай інфармацыі, турызм (санаторыі «Сасновы бор», «Ружанскі»), рэклама, грамадскае харчаванне. Узнагароду атрымалі прадпрыемствы, якія вызначыліся нестандартнымі маркетынгавымі хадамі, дакладным веданнем запытаў спажыўцоў, здольнасцю бачыць новыя вектары развіцця.

Сёлета прэмію ўручылі ўжо пяты раз. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Асацыяцыя малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Па словах прадстаўнікоў аргкамітэта, «Лідар спажывецкага рынка» — гэта эфектыўны інструмент прасоўвання айчыннай прадукцыі.

«Я хацеў бы падзякаваць усім, хто сабраўся, перш за ўсё прадпрымальнікам, кіраўнікам прадпрыемстваў, дзелавым людзям, уладальнікам кампаній, за іх унёсак у эканоміку краіны, за іх цяжкую, штодзённую працу, — сказаў кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей БАЛЫКІН.— Сёння мы адзначаем юбілей, добры юбілей. Нам пяць гадоў. Пяць гадоў для чалавека — гэта, можа, узрост немаўляці, але для пэўных кампаній — гэта сур'ёзны ўзрост. Узрост устойлівасці, пераходу ў новую якасць. Калі мы праіснавалі пяць гадоў, — значыць, мы адбыліся і замацаваліся на рынку».

Таксама ў рамках цырымоніі ўручана бізнес-прэмія «Лідар-2019» для кіраўнікоў і ўладальнікаў прадпрыемстваў.

Прэмія «Лідар спажывецкага рынку» была ўпершыню ўручана ў 2015 годзе. За гэты час яе лаўрэатамі стала больш за 100 самых паспяховых беларускіх прадпрыемстваў. Прызёры прэміі вызначаюцца экспертным саветам з прадстаўнікоў бізнес-супольнасці, органаў дзяржаўнай улады, медыя і навукі.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв'ю: mybest.by

Загаловак у газеце: Верыць у сябе

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.