Вы тут

Быць на вастрыі падзей


Выступленне старшыні Палаты прадстаўнікоў У. П. Андрэйчанкі на закрыцці першай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.


Паважаныя дэпутаты!

Першая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання падыходзіць да завяршэння.

Нягледзячы на тое што яна была непрацяглая, мы аператыўна вырашылі ўсе арганізацыйныя пытанні, сфарміравалі рабочыя органы і цяпер павінны актыўна ўключыцца ў работу па выкананні сваіх прамых канстытуцыйных абавязкаў.

Канікул у парламента няма, і найбліжэйшыя месяцы будуць для дэпутатаў вельмі напружаныя і адказныя. Таму нам важна спланаваць сваю работу так, каб да пачатку вясенняй сесіі прыйсці з важкім багажом падрыхтаваных законапраектаў.

У ліку нашых прыярытэтаў — работа над праектамі законаў, якія неабходна прыняць у рамках рэалізацыі праграмных дакументаў краіны. Перш за ўсё гэта датычыцца пытанняў развіцця фінансавага рынку, прадпрымальніцтва, інавацыйнай дзейнасці — усяго таго, што заклікана павысіць канкурэнтаздольнасць нацыянальнай эканомікі і пазітыўную дынаміку яе росту.

Хачу звярнуць вашу ўвагу на тое, што вясной пачынаецца распрацоўка пакета бюджэтных законапраектаў. Гэта пытанне трэба трымаць на кантролі. Дэпутаты павінны ўвайсці ў склад міжведамасных рабочых груп, каб мець магчымасць своечасова рэагаваць на працэс фарміравання бюджэтна-падатковай палітыкі і захаваць сацыяльную накіраванасць бюджэту.

Самы актыўны ўдзел нам таксама трэба будзе прыняць ва ўдасканальванні заканадаўства ў сферы адміністрацыйнай адказнасці. Гэта задача пастаўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

На выкананне гэтай маштабнай работы адведзена ўсяго паўгода. У склад рэспубліканскай экспертнай групы, якая ствараецца для рэалізацыі гэтай задачы, увойдуць і некалькі нашых калег. Але трэба, каб да гэтай работы падключыліся ўсе дэпутаты, кожны па сваім профілі.

Заканадаўства аб адміністрацыйнай адказнасці ахоплівае практычна ўсе сферы жыцця грамадства. Таму, працуючы ў выбарчых акругах, мы павінны зрабіць асаблівы акцэнт на вывучэнні гэтай праблематыкі. Мяркую, і кіраўніцтву мясцовых органаў улады, і працоўным калектывам, ды і кожнаму грамадзяніну ёсць што сказаць з гэтай нагоды.

Уся атрыманая інфармацыя пры каардынуючай ролі Пастаяннай камісіі па заканадаўстве павінна быць дэталёва прааналізавана ў пастаянных камісіях з тым, каб пазіцыя нашых грамадзян была пачутая і максімальна адлюстраваная ў нормах абноўленых кодэксаў.

Задача гэта няпростая. Але мы павінны паслядоўна прасоўвацца ў дасягненні балансу інтарэсаў асобы, дзяржавы і грамадства.

У наступным годзе нам трэба будзе прыняць удзел у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнай стратэгіі краіны на чарговае пяцігоддзе. Вялікую ролю ў гэтай рабоце адыгрывае ўмела рэалізаваная прагнастычная функцыя. Нам трэба не проста бачыць перспектывы, але і скрупулёзна пралічваць наступствы меркаваных рашэнняў.

Гэта адзін з найважнейшых крытэрыяў якасці законаў, якія прымаюцца. Таму адразу пасля зацвярджэння кіраўніком дзяржавы плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2020 год нам трэба арганізаваць дакладнае суправаджэнне ўключаных у яго дакументаў з пачатковай стадыі іх падрыхтоўкі і да ўнясення ў Палату прадстаўнікоў.

Пры гэтым неабходна пастаянна суадносіць прапановы міністэрстваў і ведамстваў з дынамікай працэсаў, што адбываюцца ў краіне. Тут важна задзейнічаць усе формы вывучэння правапрымяняльнай практыкі — парламенцкія слуханні, пашыраныя і выязныя пасяджэнні, круглыя сталы, грамадскія абмеркаванні.

У выніку мы павінны выходзіць на канкрэтныя прававыя ініцыятывы, якія садзейнічаюць раскрыццю галоўнай канкурэнтнай перавагі краіны — дзелавога і інтэлектуальнага патэнцыялу нацыі.

Дастаткова напружаную работу нам прыйдзецца правесці і ў рамках рэалізацыі парламенцкай праграмы міжнароднай дзейнасці.

Новая яе старонка пачалася з візіту в'етнамскай дэлегацыі на чале са старшынёй Нацыянальнага сходу Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам. Акрамя таго, адбыліся сустрэчы з пасламі Турцыі і Эфіопіі.

Нашы замежныя калегі жыва цікавяцца ходам фарміравання парламенцкіх груп дружбы. І, каб падтрымаць пазітыўную дынаміку двухбаковых сувязяў, нам варта фарсіраваць гэту работу.

У мінулым скліканні было 78 такіх груп і тры міжпарламенцкія камісіі. Іх склад фарміруецца сумесна з Саветам Рэспублікі. Таму Пастаяннай камісіі па міжнародных справах неабходна забяспечыць дакладную каардынацыю гэтага працэсу.

У лютым наступнага года ў сталіцы Аўстрыі пройдзе чарговае зімовае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ, дзе нашым парламентарыям неабходна заявіць аб сабе, пазнаёміцца з замежнымі калегамі і працягнуць ініцыятыўную работу, не зніжаючы тэмпаў, набраных у мінулыя гады.

Неабходна актывізаваць наша супрацоўніцтва з Міжпарламенцкім саюзам, Парлаціна і Міжпарламенцкай асамблеяй АСЕАН. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць развіццю дыялогу з Панафрыканскім парламентам і Парламенцкай канферэнцыяй Балтыйскага мора.

Усе гэтыя пытанні павінны знайсці сваё адлюстраванне ў Плане міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на 2020 год. Яго падрыхтоўка стане прыярытэтнай задачай для Пастаяннай камісіі па міжнародных справах. Да канца студзеня гэту работу неабходна завяршыць.

Яшчэ раз хачу звярнуць вашу ўвагу, паважаныя калегі, што парламенцкая дыпламатыя служыць не толькі развіццю палітычных кантактаў. Кіраўнік дзяржавы нацэльвае нас на максімальнае садзейнічанне развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, дыверсіфікацыі рынкаў збыту беларускай прадукцыі, нарошчванню інвестыцыйных і кааперацыйных сувязяў.

Паважаныя калегі!

Мяркую, дэпутаты, выбраныя ўпершыню, ужо змаглі пераканацца, наколькі запатрабаваная, складаная і шматпланавая работа, якую мы праводзім у выбарчых акругах.

Але ў канчатковым выніку ўсе яе грані сыходзяцца на прынцыпе сацыяльнай справядлівасці. І другарадных пытанняў тут няма. Бо менавіта па тым, як вырашаюцца радавыя праблемы грамадзян, людзі ацэньваюць эфектыўнасць улады.

Неўзабаве пройдуць сесіі рэгіянальных Саветаў дэпутатаў, дзе будуць разгледжаны прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця і праекты абласных бюджэтаў на наступны год. І голас дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў тут павінен быць выразна чутны.

Парламентарыі заўсёды павінны знаходзіцца на вастрыі падзей, аператыўна адгукацца на ўсе інфармацыйныя выклікі і самым актыўным чынам фарміраваць навінавы парадак дня з улікам максімальнага забеспячэння правоў і законных інтарэсаў сваіх выбаршчыкаў.

Ад нашай прынцыповай пазіцыі, умення працаваць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, весці дыялог з грамадствам па самых злабадзённых пытаннях у многім залежыць давер народа да ўлады.

У найбліжэйшы час нам, безумоўна, трэба ўзяць самы актыўны ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці». Яе мэта заключаецца ў тым, каб ні адно дзіця, абдзеленае лёсам, не засталося ў гэтыя навагоднія дні без увагі і клопату.

Неабходна наведаць інтэрнаты, дзіцячыя дамы, бальніцы, наведаць апякунскія і прыёмныя сем'і, аказаць ім дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем і, вядома, падарыць дзецям свята і добры настрой.

На заканчэнне, паважаныя калегі, дазвольце падзякаваць вам за праведзеную работу і павіншаваць усіх прысутных у гэтай зале з надыходзячымі Раством Хрыстовым і Новым годам.

Няхай Новы год напоўніць вашы дамы сямейнай утульнасцю і цяплом сяброўскіх зносін, адкрые новыя гарызонты ў рэалізацыі ўсіх вашых прафесійных і асабістых планаў.

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і поспехаў у працы на карысць роднай Беларусі.

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.