Вы тут

МУС падарыла Радашковіцкай школе-інтэрнату новую мэблю і спартыўны інвентар


У Беларусі працягваецца навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Міністр унутраных спраў Юрый Караеў і начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў Алег Маткін адправіліся ў Радашковіцкую школу-інтэрнат для дзяцей-сірот і малых, якія засталіся без апекі бацькоў.


— Прыход да дзяцей перад Новым годам вельмі замілоўвае і пакідае добрыя ўражанні, — адзначыў Юрый Караеў. — Уяўляю сабе, што для малых Новы год — гэта казкі, сцэнкі і, вядома ж, падарункі. Пакінуць у такія перадсвяточныя дні іх без увагі — гэта грэх. А наша задача — стварыць ім адпаведны настрой.

Высокія госці прыехалі да дзяцей з падарункамі. Яны падарылі школе-інтэрнату мэблю і спартыўны інвентар. Кожны малы атрымаў салодкі сюрпрыз, выхаванцы паказалі цікавае прадстаўленне.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв'ю: mvd.gov.by

Загаловак у газеце: Час цудаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».