Вы тут

Культурнае аблічча незалежнай Беларусі


У дакументальна-ігравым фільме «Спадчына».


Культура беларусаў цікавая і шматгранная. Апошнім часам у краіне вялікую увагу надаюць яе папулярызацыі. Кожны тыдзень можна пачуць пра маштабныя мерапрыемствы, якія накіраваны на развіццё самых розных кірункаў культуры.

Так, напрыклад, у пачатку снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя дакументальна-ігравога фільма «Спадчына». Стужка вытворчасці кінастудыі «Беларусьфільм» распавядае пра станаўленне маладой беларускай дзяржавы і дасягненні, якімі можа ганарыцца наша грамадства.

Рэжысёр фільма — аўтар больш чым 80 дакументальных фільмаў і тэлепраграм, уладальнік шматлікіх прафесійных узнагарод Людміла Клінцова. Аўтарам сцэнарыя выступіла вядомая беларуская пісьменніца, лаўрэат Нацыянальнай прэміі па драматургіі, кандыдат гістарычных навук Наталля Голубева.

 У цэнтры ўвагі стваральнікаў карціны — не толькі цяжкасці, з якімі сутыкнулася краіна на шляху незалежнасці ў 1990-я гады, але і ключавыя рашэнні аб падтрымцы нацыянальнай культуры, узнаўленні гістарычнага аблічча краіны і будаўніцтве знакавых аб’ектаў. Нездарма пляцоўкай для прэм’еры стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі — візітка краіны.

— Пра беларускую культуру можна казаць бясконца. Можна было зняць не адзін фільм, а дзесяць — настолькі шматгранная наша спадчына. Мы пайшлі на смелы эксперымент, — расказала Людміла Голубева. — Вельмі хацелася зрабіць фільм, у якім было б усё галоўнае і ўнікальнае, чым можам ганарыцца. Для гісторыі гады незалежнасці Беларусі — імгненне, а тое, што мы змаглі зрабіць за гэты час, не проста ўражвае, а выклікае захапленне, гонар за людзей, якія сваім талентам, працай аднаўлялі гістарычнае аблічча краіны, стваралі новую незалежную Беларусь.

Фільм распавядае пра Полацкі гісторыка-культурны запаведнік, выратаваныя ад разбурэння Мірскі і Нясвіжскі замкі, пра тое, як атрымалася ажыццявіць маштабную рэканструкцыю Вялікага тэатра оперы і балета, тэатра імя Янкі Купалы, Нацыянальнага мастацкага музея, аднавіць на беларускіх землях вытворчасць слуцкіх паясоў, пра багатую духоўную спадчыну краіны — унікальныя калекцыі і зборы карцінных галерэй. У кадры з’яўляюцца людзі, знакавыя для беларускай культуры: архітэктар Віктар Крамарэнка, балетмайстар Валянцін Елізар’еў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі, рэжысёр Мікалай Пінігін і іншыя дзеячы мастацтва.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».