Вы тут

550 кілаграмаў гераіну канфіскавалі ў Беларусі


На мінулых выходных стала вядома, што беларускія праваахоўнікі канфіскавалі самую вялікую партыю гераіну за ўсю гісторыю Беларусі. Арганізаваная злачынная група выкарыстоўвала нашу краіну ў якасці перавалачнай базы паміж Афганістанам і Еўрасаюзам.


Некалькі замежнікаў былі затрыманы ў сталіцы. У Мінску яны арандавалі складское памяшканне ў Заводскім раёне, дзе, уласна кажучы, і захоўваўся наркотык.

Падрабязнасці на брыфінгу распавёў начальнік галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі Генадзь Казакевіч.

— Для кантрабанды злачынцы выкарыстоўвалі так званы «паўночны» маршрут, які пралягае праз шэраг краін СНД. Аператыўнікі канфіскавалі амаль 550 кілаграмаў гераіну. Яго кошт на «чорным» рынку перавышае 50 мільёнаў еўра. З такога аб’ёму можна было прыгатаваць амаль 2 з паловай мільёны разавых доз. Пастаўка наркотыка ажыццяўлялася пад прыкрыццём камерцыйнай дзейнасці. Далейшая транспарціроўка ў Еўрасаюз мусіла праходзіць пад відам мэблі.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па частцы 3 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачаныя змешчаны пад варту.

— Існуюць тры асноўныя маршруты кантрабанды гераіну ў Заходнюю Еўропу, — працягвае Генадзь Казакевіч. — Акрамя «паўночнага», існуе таксама «балканскі» і «паўднёвы» — транзітам праз Пакістан у многія краіны свету. Самыя буйныя спажыўцы гераіну — ЗША, краіны Афрыкі і Заходняй Еўропы, перш за ўсё Вялікабрытанія, Францыя, Германія і скандынаўскі рэгіён. Беларусь жа падвяргаецца знешняй наркапагрозе як з захаду, так і з усходу. Яна непасрэдна ўплывае і на ўнутраную сітуацыю. Частка транзітных наркотыкаў асядае ў нашай краіне.

Сёлета наркакантроль выявіў і ліквідаваў 28 каналаў нелегальных паставак забароненых рэчываў.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

Першая дапамога дзецям пры траўмах. Што трэба ведаць?

​Дастаткова часта дзецi трапляюць у крытычныя сiтуацыi праз сваю цiкаўнасць i павышаную актыўнасць.

Культура

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Распавядаем, што паглядзець на сёлетнім «Славянскiм базары ў Вiцебску»

Сёлета ён пройдзе ўпершыню выключна пад адкрытым небам.

Культура

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

На якія раскопкі чакаюць валанцёраў?

Увесь лiпень працуе археалагiчны летнiк «Наўры-2020».