Вы тут

Мабільныя датчыкі хуткасці прыбралі з дарог у Беларусі


Мабільныя датчыкі хуткасці прыбралі з дарог у Беларусі з 19 снежня, пра гэта паведамілі БЕЛТА ў СЗАТ "Бяспечныя дарогі Беларусі".


"Гэта рашэнне ДАІ - з 19 снежня прыпыненая праца мабільных сістэм", - распавялі ў кампаніі. Усяго ж датчыкаў фотафіксацыі ў краіне 540. З іх мабільных - усяго 57.

ДАІ пакуль не каментуе гэтае рашэнне, аднак 19 снежня ў МУС са спасылкай на начальніка УДАІ Дзмітрыя Карзюка паведамлялі, што "на працягу бліжэйшага часу супрацоўнікі ДАІ і ўладальнікі дарог (Мінтранс, аблвыканкамы і Мінгарвыканкам) правядуць рэвізію дарожных знакаў і з улікам дэталёвага аналізу здарэнняў, звязаных з парушэннем хуткасці руху, унясуць адпаведныя карэкціроўкі ў працу прыбораў па вымярэнні хуткасці ".

Міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым тады ж былі дадзены рэкамендацыі супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі "максімальна арганізаваць папераджальную працу з удзельнікамі дарожнага руху і дыферэнцыравана падыходзіць да кожнага канкрэтнага выпадку".

Прэв'ю: cargolink.ru

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.