Вы тут

Каму могуць павялічыць дапамогу па беспрацоўі?


Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выступае з ініцыятывай падняць памер дапамогі па беспрацоўі. Міністр Ірына КАСЦЕВІЧ у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказала, хто зможа разлічваць на павышаную дапамогу ў першую чаргу.


У прыватнасці, Ірына Касцевіч адзначыла, што цяперашнім часам ведамства рыхтуе праект закона аб унясенні змяненняў у закон аб занятасці. «Мы выходзім з ініцыятывай павялічыць дапамогі, у прыватнасці беспрацоўным з тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Другая катэгорыя — гэта людзі ва ўзросце 50+, якім сапраўды складана канкурыраваць», — сказала міністр. Яна дадала, што людзі ва ўзросце старэй за 50 гадоў у сярэднім шукаюць работу адзінаццаць месяцаў. Гэта дастаткова вялікі тэрмін, лічыць міністр, таму трэба гэтых людзей фінансава падтрымаць. Пры гэтым сітуацыю на рынку працы ў краіне Ірына Касцевіч лічыць досыць стабільнай.

Па метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы ўзровень беспрацоўя ў нашай краіне складае 3,9 %. Узровень занятасці сярод асоб працаздольнага ўзросту складае амаль 84 %.

Святлана БУСЬКО

Прэв'ю: pogovorim.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.