Учора Нацыянальны банк выпусціў у абарачэнне памятныя манеты серыі «Архітэктура Беларусі».
Як паведамляюць спецыялісты прэс-службы Нацбанка, архітэктурную серыю працягнуць манеты «Брэсцкая крэпасць», «Палацава-паркавы ансамбль. Жылічы», «Свята-Раства-Багародзіцкая царква. Мураванка», «Петрапаўлаўскі сабор. Гомель», «Спаса-Праабражэнская царква. Полацк», «Траецкае прадмесце. Мінск».
Гэтыя манеты былі выпушчаныя наміналам 2 рублі тыражом 25 тысяч штук кожнага наймення. Матэрыял — сталь, пакрытая меддзю і латунню (кольца), і сталь, пакрытая меддзю і нікелем (сярэдзіна). Манеты адчаканены на Манетным двары Польшчы.
Сяргей КУРКАЧ
Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.
Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».