Вы тут

Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў 5-мільённага пасажыра


Упершыню за ўсю сваю гісторыю Нацыянальны аэрапорт Мінск абслужыў 5-мільённага пасажыра. Пра гэта паведамілі яго прэс-служба.


Юбілейным стаў пасажыр, які прыбыў з Франкфурта рэйсам LH1486 авіякампаніі Lufthansa. Зафіксаваны ў інфармацыйнай базе Нацыянальнага аэрапорта, Андрэй Пракопчык даведаўся аб сваім асаблівым статусе яшчэ ў самалёце - у салоне паветранага судна абвясцілі, што на борце знаходзіцца 5-мільённы пасажыр аэрапорта.

Урачыстая сустрэча кіраўніцтвам Нацыянальнага аэрапорта Мінск у VIP-зале стала нечаканай для авіяпадарожніка. Юбілейны пасажыр перарэзаў чырвоную стужку, як сімвалічны рубеж 5 000 000.

Упершыню мільённы пасажыр у Нацыянальным аэрапорце Мінск быў абслужаны 25 снежня 2008 года, у 2013 годзе ўрачыста сустракалі 2-мільённага пасажыра. 10 лістапада 2016 года, упершыню ў гісторыі грамадзянскай авіяцыі Беларусі, Нацыянальны аэрапорт Мінск сустрэў свайго 3-мільённага пасажыра за каляндарны год, а праз год, 19 снежня 2017 года быў абслужаны 4-мільённы пасажыр.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв'ю: sb.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.