Вы тут

Наталля Качанава: У кіраўніцтва Віцебскай вобласці вельмі сур'ёзныя задачы


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ўзяла ўдзел у сесіі Віцебскага аблсавета. Яна падзялілася думкамі наконт эфектыўнасці дзейнасці мясцовай улады Віцебшчыны, падкрэсліла, якія задачы ў першую чаргу павінны вырашацца дэпутатамі і ўсімі, хто кіруе калектывамі. Сярод прысутных былі народныя выбраннікі розных узроўняў: ад сельскіх Саветаў да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу і сената.


 

Фота БЕЛТА

Са справаздачай выступіў старшыня Мікалай Шарснёў, які паведаміў аб сёлетніх выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна, агучыў планы на 2020 год.

Акцэнт ён зрабіў на тым, што бюджэт па-ранейшаму застаецца сацыяльна накіраваным: у агульным аб'ёме расходаў 66,7 %
на «сацыялку» — 2 мільярды 468 мільёнаў 450 тысяч рублёў.

— У цэлым у вобласці захавана стабільная абстаноўка, забяспечана станоўчая дынаміка ў сацыяльнай і вытворчай сферах, — падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Не дапушчаны рост узроўню рэгістраванага беспрацоўя. Знізіўся ўзровень напружанасці на рынку працы (на 0,1) і колькасць беспрацоўных (на 23 %). А колькасць вакансій павялічылася на 21 %. За кошт стварэння новых вытворчасцяў і прадпрыемстваў за 2016—2018 гады заданне па працаўладкаваных перавыканана больш чым на тры тысячы чалавек. Толькі сёлета атрымалі работу 6,5 тысячы чалавек, а за бягучую пяцігодку — 32 тысячы...

Захоўваецца станоўчая дынаміка росту сярэднямесячнай заработнай платы, якая склала за студзень—кастрычнік 905 рублёў, што больш, чым летась, на 13 %. Сярэдняя заработная плата перавысіла тысячу рублёў у прамысловасці, будаўніцтве, транспарце, інфармацыі і сувязі.

Сёлета на фінансаванне аховы здароўя выдаткоўваецца чвэрць бюджэту вобласці. Выкананы асноўныя паказчыкі дзяржпраграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь», забяспечваюцца ўсе сацыяльныя стандарты.

Чаканая працягласць жыцця насельніцтва ў параўнанні з 2010 годам павялічылася на 4,3 года — да 73,8 года. Адсутнічае мацярынская смяротнасць. Удзельная вага жыхароў, якія памерлі ў працаздольным узросце, у структуры смяротнасці працягвае заставацца самай нізкай у краіне. Даходы ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстаноў аховы здароўя склалі 63 мільёны рублёў — на 9 % больш, чым летась.

Губернатар падрабязна расказаў пра тое, што робіцца ў галіне адукацыі. У прыватнасці, працягваецца работа па павышэнні эканамічнай эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў, у тым ліку за кошт аптымізацыі. Дзякуючы эканоміі добра ўмацоўваецца матэрыяльная база.

За чатыры гады на гэтыя мэты накіравана больш за 130 мільёнаў рублёў. Доля капітальных выдаткаў і на бягучы рамонт сёлета да ўзроўню 2016 года ўзрасла ў тры разы і склала 7 %, або 48 мільёнаў рублёў.

Працягваецца стварэнне «Школ будучыні». Сёлета гэты праект рэалізаваны ў Браслаўскай сярэдняй школе № 2. У рамках праграмы развіцця малых гарадоў выкананы рамонт устаноў адукацыі ў гарадскіх пасёлках Езярышча, Багушэўск, Бягомль...

Мікалай Шарснёў таксама агучыў дасягненні ў галінах культуры, спорту і турызму, ЖКГ, рамонту дарог і іншых.

Наталля Качанава адзначыла, што зробленае ў пытаннях сацыяльнай сферы заслугоўвае станоўчай ацэнкі. Але яшчэ ёсць над чым працаваць, да чаго імкнуцца, дзе рабіць работу над памылкамі...

Спікер Савета Рэспублікі канстатавала, што вобласць не дацягвае па такім паказчыку, як рост сярэдняй заработнай платы. 1000 рублёў у месяц — для Прыдзвіння дасягальны ўзровень, бо патэнцыял ёсць сур'ёзны, падкрэсліла яна. І кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў павінны забяспечыць людзей работай з добрым заробкам.

Кіраўнік верхняй палаты парламента нагадала, што на першым плане — стан эканомікі. Трэба не забываць пра тое, што Прэзідэнт патрабаваў ад адказных асоб: заўсёды кантраляваць цэны, занятасць, зарплату.

Наталля Качанава нагадала, што ў кіраўніцтва вобласці вельмі сур'ёзныя задачы. Сярод іншага гэта і «перазагрузка» Аршанскага рэгіёна, рэалізацыя праграмы паскоранага развіцця гарадоў з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек — Оршы, Полацка і Наваполацка.

— Сур'ёзна давядзецца тут працаваць, таму што гэта пілотныя праекты, якія затым трэба рэалізоўваць ва ўсіх гарадах краіны, незалежна ад колькасці жыхароў. Сур'ёзныя задачы і ў пытанні развіцця аграпрамысловага комплексу, над якім сёння працуюць аблвыканкам і ўрад, каб вырашыць тыя задачы, якія паставіў Прэзідэнт у Віцебску на нарадзе па развіцці аграпрамысловага комплексу, — падкрэсліла Наталля Качанава.

Яна адзначыла, што кожны, хто працуе ў органах мясцовай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый павінны разумець, што асабіста нясуць адказнасць за выкананне пастаўленых кіраўніком краіны задач. Прэзідэнт, паводле яе слоў, ніводную прапанову ад імя Віцебскага аблвыканкама не пакінуў без разгляду.

— І ўсе прапановы, якія датычацца развіцця вобласці, падтрыманы Прэзідэнтам. Кажу гэта дакладна, бо, як вы ведаеце, яшчэ зусім нядаўна працавала кіраўніком яго Адміністрацыі. Ён вельмі пільную ўвагу ўдзяляе развіццю вобласці, таму што пытанняў, якія трэба вырашаць, тут больш чым дастаткова, — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

Яна станоўча ацаніла вопыт Віцебшчыны ў рабоце з людзьмі. Але гэтую працу дэпутацкага корпуса неабходна актывізаваць у 2020-м. Трэба расказаць землякам пра тое, што робіць улада для захавання суверэнітэту краіны, не забываючы клапаціцца пра паляпшэнне дабрабыту грамадзян. І трэба мець на ўвазе яшчэ адну важную задачу, пастаўленую Прэзідэнтам: каб ва ўсёй краіне былі створаны роўныя ўмовы.

Калі будзе ўсё неабходнае для камфортнага жыцця, добрая праца, людзі не будуць пакідаць родныя мясціны ў пошуках лепшай долі — у буйных гарадах, сталіцы, за мяжой...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Цэны. Занятасць. Зарплата

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.