Вы тут

Маладнякоўскімі крокамі



На хвалі часу, у плыні жыцця

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»


16 студзеня ў Нацыянальная бібліятэцы Беларусі пройдзе пасяджэнне круглага стала “Маладнякоўскімі крокамі”, які прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк” (1923–1928)..

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаванне ролі літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры 1920-х гг., дзейнасці і спадчыны найбольш яркіх “маладнякоўцаў”, вынікаў дзейнасці першага года працы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, перспектыў і кірункаў далейшай сумеснай дзейнасці.

Запрашаем прыняць удзел у рабоце круглага стала даследчыкаў, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў, музейных і бібліятэчных работнікаў, а таксама ўсіх зацікаўленых.

Мерапрыемства адбудзецца 16 студзеня 2020 г. з 11.00 да 14.00 у зале адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Зарэгістравацца ў якасці дакладчыка ці госця можна да 10 студзеня 2020 г. па кантактных тэлефонах ці e-mail: oniki@nlb.by

Кантакты:

Працько Ніна Леанідаўна, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 27 19,

Лаўрык Таццяна Анатольеўна, галоўны бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела,
тэлефон: (8 017) 293 29 69.

Крыніца: https://www.nlb.by/by/news/nacyjanalnaja-biblijatjeka/zaprashaem-da-dzelu-pasyadzhenni-kruglaga-stala-maladnyako-skimi-krokami/

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».