Вы тут

Якім будзе надвор'е ў навагоднюю ноч?


У апошнія дні старога года злёгку падмарозіць і выпадзе снег, праўда, часам з дажджом

Гэтымі днямі зіма нагадае пра сябе. Тэмпературны фон пачне паніжацца, а ападкі будуць выпадаць у выглядзе снегу і мокрага снегу. Месцамі пачне ўсталёўвацца снежнае покрыва. Так, што ў наступныя выхадныя чакаецца цалкам зімовы характар надвор'я, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У суботу працягнецца паступленне халоднай паветранай масы з паўночнага захаду кантынента. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдзе снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад нуля да мінус 6 градусаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны — невялікі плюс.

У нядзелю з Заходняй Еўропы на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіцца вобласць павышанага атмасфернага ціску. Так што будзе пераважна без ападкаў, але падмарозіць. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 градусаў да 8 марозу, пры праясненнях панізіцца да мінус 9 — мінус 11 градусаў. Тэмпература ўдзень складзе ад нуля да мінус 5 градусаў.

У перадапошні дзень адыходзячага года надвор'е зноў паднясе нам сюрпрыз. На тэрыторыю краіны пачнуць паступаць франтальныя раздзелы, якія змяшчаюцца з боку Заходняй Еўропы. Гэта прывядзе да таго, што ўначы па паўночна-заходняй частцы краіны, а раніцай і днём — на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 марозу, пры праясненнях — да мінус 8—10 градусаў. Удзень чакаецца ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у аўторак, 31 снежня, адаб'ецца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць да нас з боку Балтыйскага мора. Часам будуць выпадаць ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 градусаў да 2 цяпла, а ўдзень — ад мінус 1 градуса да 5 цяпла.

Уначы 1 студзеня месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, часам мяцеліца. У навагоднюю ноч сіноптыкі прадказваюць у Віцебску і ў Мінску ад мінус 2 градусаў да 4 марозу, а ў Брэсце і ў Гомелі ад нуля да мінус 2 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: pinterest.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».