Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Надыходзіць перыяд, калі можна не думаць пра кар'ерныя дасягненні і прафесійны ўзровень і прысвяціць больш часу асабістаму і сямейнаму жыццю. У аўторак праявіце рашучасць і актыўнасць, тады добра адзначыце галоўную ноч у годзе. Зоркі абяцаюць, што вы знойдзеце пад ёлкай нямала прыемных сюрпрызаў.


ambebi.ge

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні паспрабуйце атрымаць ад жыцця задавальненне, будзьце добразычлівыя і адкрытыя для новых знаёмстваў. Скончыўся перыяд сварак з партнёрамі, цяпер вашай задачай будзе ісці насустрач адно аднаму, працаваць над адносінамі. Не купляйцеся на шчодрыя абяцанкі, і тады апыняцеся ў выйгрышы. У другой палове тыдня ёсць магчымасць клопатаў і перажыванняў, звязаных з праблемамі сяброў.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні ўсе перашкоды або абмежаванні на вашым шляху проста знікнуць. Дзейнічайце, рухайцеся наперад. Вы зможаце сустрэць Новы год менавіта так, як марылі: у вясёлай кампаніі прыемных людзей. І атрымаеце нямала падарункаў ад лёсу. Вы будзеце ў выдатным настроі, адчуеце гармонію з сабой і з светам. Усе праблемы застануцца ў мінулым годзе.


РАК. Пачатак тыдня пройдзе ў клопатах па падрыхтоўцы да свята. Упарадкуйце свае дзеянні, выдаткаваўшы пэўны час на планаванне, і вам удасца справіцца з усім без мітусні і спазнення. Вы атрымаеце патрэбны вынік, што адаб'ецца на вашым настроі і ўмацуе ваш аўтарытэт сярод навакольных. Ёсць імавернасць сустрэць Новы год у шумнай кампаніі і ў незвычайным месцы.


ЛЕЎ. Тыдзень спрыяльны для наладжвання важных дзелавых і сяброўскіх сувязяў. У святочнай, нефармальнай абстаноўцы вы можаце знайсці новую работу або спонсара. Не выключана, што частку ўвагі давядзецца пераключыць на рашэнне праблем людзей, якія залежаць ад вас. Але гэтыя намаганні акупяцца. Можаце разлічваць на дапамогу сяброў. У суботу паступіць доўгачаканая інфармацыя, якая, хутчэй за ўсё, пацешыць і дасць новыя магчымасці для самаўдасканалення.


ДЗЕВА. На гэтым тыдні воля, энергія і шчаслівы выпадак могуць апынуцца ў адной запрэжцы і прыкметна прасунуць вас наперад. Але не паддавайцеся спакусе разлічваць выключна на шанцаванне — старанна плануйце свае справы, і вы дасягняце намечаных мэт. Навагодняя ноч пройдзе нестандартна, будзьце гатовыя да ўсяго.


ШАЛІ. Паспрабуйце на гэтым тыдні не паддавацца на спакусы і правакацыі. Лепш загадзя азначыць лінію сваіх паводзін і прытрымлівацца яе што б там ні стала. Ні з кім не сварыцеся, асабліва за святочным сталом. Лепш менш гаварыць, інакш нагаворыце лішняга. У чацвер і пятніцу схадзіце ў госці да родных ці сяброў. Магчымыя добрыя навіны, перспектыўныя прапановы.


СКАРПІЁН. Вас чакаюць прыбытак і поспех у справах. Толькі лепш не прымаць паспешлівых рашэнняў, неабходна ўсё старанна прадумаць і аб'ектыўна ацаніць. Новы год прынясе поспех і моцныя пачуцці, што зменіць ваша жыццё ў лепшы бок. У выхадныя з'явіцца магчымасць завяршыць назапашаныя хатнія справы. Паспрабуйце быць больш уважлівымі ў адносінах да блізкіх людзей.


СТРАЛЕЦ. Пачатак тыдня спрыяльны для кар'еры і вырашэння важных спраў. У панядзелак пажадана не ўпарціцца, адстойваючы свой аўтарытэт і кампетэнтнасць, а прыслухацца да мудрых і своечасовых парад, бо вы ад гэтага толькі выйграеце. У навагоднюю ноч надасца магчымасць бліснуць у гасцях сваёй эрудыцыяй, атрымаеце шмат тэлефонных званкоў і прыемных сюрпрызаў. Другую палову тыдня пажадана прысвяціць адпачынку. У суботу магчыма сур'ёзная размова са сваякамі — праявіце тактоўнасць і не апярэджвайце падзеі.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вам будзе проста неабходна ўраўнаважыць свае і грамадскія інтарэсы. Пашырце кола зносін, запрасіце на свята сяброў і сяброў сяброў. У пачатку тыдня важная актыўнасць у любых дзеяннях, такім чынам вы падрыхтуеце трамплін для паспяховых пачынанняў. На сераду і чацвер не варта планаваць нічога сур'ёзнага. Адпачніце і выспіцеся пасля навагодняй ночы.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні важна пагадзіцца з тым, што любая выпушчаная дробязь можа прывесці да непрадказальных наступстваў. Каб быць на вышыні, вам неабходна прадумаць усё: як вы будзеце гаварыць, рухацца, які ў вас імідж. А вось з рызыкоўнымі дзеяннямі пажадана пачакаць. Ваша актыўнасць будзе выніковая, толькі не бярыце ўсё на сябе, парайцеся з сям'ёй, разам вырашыце, як лепш правесці святы. Канец тыдня прысвяціце аднаўленню сіл пасля чарады вечарынак.


РЫБЫ. На гэтым тыдні паспрабуйце злавіць сваю хвалю, а не падладжвацца пад іншых, хоць вам пакуль і не варта моцна вылучацца на фоне калектыву. Асаблівых дасягненняў на рабоце не прадбачыцца, усе занятыя чаканнем свята. Каб з чацвярга да нядзелі ў доме не склалася гнятлівая абстаноўка, ад вас асабіста спатрэбіцца максімум такту і дабрыні. У нядзелю атрымаецца вырашыць большую частку набалелых хатніх праблем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».