Вы тут

Найлепшымі спартсменамі года ў Беларусі прызнаныя Аляксандра Раманоўская і Андрэй Арамнаў


Найлепшымі спартсменамі 2019 года ў Беларусі прызнаныя чэмпіёнка свету-2019 у акрабатычных скачках на лыжах Аляксандра Раманоўская і штангіст Андрэй Арамнаў. Традыцыйны апытанне сярод журналістаў праводзіла газета "Спартыўная панарама".


Фота: sportpanorama.by

Фрыстайлістка ў лютым гэтага года парадавала беларускіх заўзятараў перамогай на чэмпіянаце свету, адсвяткаваўшы адзін з самых значных поспехаў у сваёй кар'еры. Андрэй Арамнаў стаў адным з галоўных герояў планетарнага першынства ў Патае, выйграўшы срэбра ў шматбор'і, а таксама малыя сярэбраны і бронзавы медалі ў асобных практыкаваннях.

У дзясятку найлепшых спартсменаў 2019 года, на думку СМІ, увайшлі Вольга Худзенка і Марына Літвінчук (веславанне на байдарках і каноэ), Арына Сабаленка (тэніс), Вольга Сілкіна (сучаснае пяцібор'е), Максім Недасека (лёгкая атлетыка), Уладзіслаў Ганчароў (скачкі на батуце), Яўген Ціханцоў (цяжкая атлетыка).

Найлепшай камандай у гульнявых відах спорту па выніках года прызнана зборная Беларусі па пляжным футболе, якая прабілася на чэмпіянат свету. Сярод негульнявых відаў найлепшай камандай прадказальна прызнана зборная па веславанні на байдарках і каноэ.

Найлепшым трэнерам года прызнаны Уладзімір Шантаровіч (веславанне на байдарках і каноэ), у тройцы найлепшых настаўнікаў Генадзь Галіцкі (веславанне на байдарках і каноэ) і Віктар Шаршукоў (цяжкая атлетыка).

Конкурс па вызначэнні нйалепшых атлетаў года газета "Спартыўная панарама" праводзіла ў 61-ы раз. У традыцыйным апытанні спартыўнага выдання прымаў удзел 91 журналіст, кожны назваў сваю дзесятку найлепшых.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.