Вы тут

Падчас канікул дзецям варта быць асабліва асцярожнымі


Падчас школьных канікул асаблівая ўвага з боку ДАІ і МНС удзяляецца выкананню дзецьмі правілаў бяспекі жыццядзейнасці. Пра гэта расказала начальнік аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Ганна РЫСЯВЕЦ.


— Трэба памятаць, што ў гэты перыяд узнікае вялікая імавернасць атрымання траўмаў па-за межамі дому, бо большасць часу дзеці хочуць праводзіць на вуліцы. Нярэдка падлеткі выбягаюць на ажыўленую трасу, не гледзячы па баках, калі кіроўцы ажыццяўляюць розныя манеўры на тэрыторыі двара. Таму і бацькам, і настаўнікам неабходна весці тлумачальныя размовы з непаўналетнімі аб правілах бяспечных паводзін на дарозе. Дарэчы, у кожным раёне сталіцы створаны цэнтры бяспекі дарожнага руху. Для дзяцей у перыяд школьных зімовых канікул там пройдуць прафілактычныя акцыі, — паведаміла яна.

Фота: lamyra.by

Намеснік начальніка аддзела прафілактыкі ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Яўген АБРАМОВІЧ расказаў, што ў кожным раёне ў канікулярны час для школьнікаў запланаваны розныя культурна-забаўляльныя, асветніцкія, спартыўныя мерапрыемствы: спаборніцтвы па кіберспорце, валейбольныя і футбольныя турніры з удзелам непаўналетніх і прадстаўнікоў аховы правапарадку, інспектараў па справах непаўналетніх. Ва ўсіх раёнах сталіцы 30 снежня пройдуць тэматычныя сустрэчы па бяспецы ў побыце, выкарыстанні піратэхнічных сродкаў, правілах паводзін на лёдзе. Таксама ў гэты дзень будуць падведзены вынікі конкурсу «Бяспечны інтэрнэт».

Удзельнікі маладзёжных атрадаў аховы правапарадку Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і супрацоўнікі Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах да 5 студзеня праводзяць акцыю «Зімовы патруль» з мэтай прафілактыкі надзвычайных сітуацый на вадаёмах і прадухілення выхаду людзей на тонкі лёд. Пра гэта расказаў галоўны спецыяліст аддзела праектнай дзейнасці Цэнтральнага камітэта БРСМ Арцём СТРОГАНАЎ: «Падчас школьных зімовых канікул юнакі і дзяўчаты штодня будуць патруляваць берагі рэк і азёр, дзе размешчаны выратавальныя станцыі, а таксама 149 вадаёмаў. Яны нагадаюць насельніцтву пра важнасць выканання правілаў паводзін на лёдзе, меры засцярогі, растлумачаць, што трэба ведаць і рабіць, калі чалавек праваліўся ў ваду».

Адным з кірункаў дзейнасці маладзёжнай арганізацыі з'яўляецца дабрачынны валанцёрскі рух «Добрае сэрца». У яго рамках да 20 студзеня праходзіць дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды». Ва ўсіх рэгіёнах краіны валанцёры правядуць конкурсы, святочныя праграмы, адрасныя віншаванні для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, прытулкаў для дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, тых, хто знаходзіцца ў рэабілітацыйных цэнтрах, шпіталях і г. д. Таксама моладзь арганізуе збор спартыўнага інвентару, канцылярскіх тавараў, прадметаў для мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг для дзіцячых сацыяльных устаноў. Па-за ўвагай добраахвотнікаў БРСМ не застануцца і людзі сталага ўзросту.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Загаловак у газеце: Бяспечныя і актыўныя

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.