Вы тут

Цяжкія пасылкі з-за мяжы стануць больш даступныя


З 1 студзеня зменяцца правілы ўвозу і перасылкі тавараў з-за мяжы. Змены закрануць непадзельныя тавары вагой больш за 35 кілаграмаў. Цяпер за іх трэба плаціць мытную пошліну з усяго кошту тавару, а з 2020 года мы будзем кампенсаваць толькі перавышэнне лімітаў па вазе або кошце. Такім чынам, увозіць цяжкія тавары стане больш выгадна.


Што датычыцца пасылак з-за мяжы, то мытная пошліна за іх пераважку паменшыцца ўдвая — да 15 % з перавышэння вартаснай або вагавой нормаў (але не менш як 2 еўра за 1 кілаграм вагі).

Дарэчы, з гэтай жа даты айчынная пошта пачне спаганяць камісію за плацяжы праз АРІП. Тарыф такой камісіі за правядзенне плацяжу — 60 капеек. Разам з тым плацяжы наяўнымі або картай праз плацежна-даведачныя тэрміналы падлягаць камісіі не будуць. Яе таксама не будуць браць з удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, за плацяжы ў бюджэт, на дабрачынныя рахункі, на карысць пастаўшчыкоў асноўных і дадатковых камунальных паслуг. Акрамя таго, без камісіі будуць праходзіць плацяжы на карысць «Белтэлекама» за тэлефон і тэлефонны сэрвіс інтэлектуальнай сеткі, а таксама на карысць самой «Белпошты».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.