Вы тут

Алесь Карлюкевіч: Наш абавязак паспрыяць ініцыятывам


Міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч у межах дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведаў прыватную сацыяльна-педагагічную ўстанову «SOS-дзіцячая вёска «Мар’іна Горка» ў Пухавіцкім раёне. Алесь Мікалаевіч павіншаваў дзяцей і педагогаў з Новым годам і Калядамі. І, вядома ж, якое ж свята без падарункаў. Кожны выхаванец атрымаў гасцінец.


— Мы вельмі чакалі нашага паважанага госця з яго камандай, — прызналася перад пачаткам свята намеснік дырэктара ўстановы Іна Мялешка. — Нашы дзеці добра ведаюць Алеся Мікалаевіча, паколькі Міністэрства інфармацыі нас курыруе, яго супрацоўнікі прыязджаюць да нас на працягу некалькіх гадоў, удзельнічаюць у розных мерапрыемствах.

— У нашай краіне існуе добрая традыцыя — напярэдадні Новага года праводзіць дабрачыннную акцыю для дзяцей, якую ініцыянаваў кіраўнік дзяржавы. І яна з году ў год набірае розныя фарматы, павароты. Усе, хто мае магчымасць, аказваюць падтрымку дзецям, асабліва дзецям, якія знаходзяцца ў складаных умовах у параўнанні з тымі, што пастаянна выхоўваюцца ў сям’і. SOS-вёскі— гэта самы цікавы праект дзяржаўна-прыватнага супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы. І Міністэрства інфармацыі вельмі ўважліва ставіцца да развіцця гэтага аб’екта, да развіцця гэтай вёскі, тых дзяцей, якія ходзяць у дзіцячы сад або вучацца ў мясцовых школах. Мы прыехалі сёння з падарункамі, хочам, каб у нашых падшэфных было свята. Мы таксама будзем максімальна спрыяць таму, каб розныя міжнародныя стасункі тут развіваліся. Іх сёння шмат. Дзеці актыўна займаюцца спортам, ездзяць са сваёй футбольнай камандай па ўсім свеце, І вельмі прыемна, што мясцовыя ўлады падтрымліваюць іх. І наш абавязак дапамагчы, паспрыяць ініцыятывам выхаванцаў, іх настаўнікаў, — лічыць Алесь Карлюкевіч.

— Мабыць, вам прыемна ўдвайне ўдзельнічаць у навагоднім свяце таму, што Пухавіцкі раён — гэта вашая малая радзіма? — пацікавілася ў міністра.

— З задавальненнем прыязджаю ў Пухавіцкі раён, Мар’іну Горку, школы, вёскі, заўсёды рады сустрэцца са сваімі землякамі, — прызнаўся Алесь Мікалаевіч.

Дзіцячая вёска ў Мар’інай Горцы існуе з 2003 года. На сённяшні дзень у 10 сем’ях жывуць 66 выхаванцаў, на тэрыторыі вёскі ёсць таксама дзяржаўны дом сямейнага тыпу, дзе ў цяперашні час гадуюць чатырох дзетак.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».