Вы тут

Сябры Беларускага саюза мастакоў абралі новага старшыню


17 снежня ў сталічным Палацы мастацтваў адбыўся XXIII з’езд Беларускага саюза мастакоў, дзе выбіралі новага старшыню аб’яднання. З вялікім адрывам перамог 36-гадовы мастак Глеб Отчык, які дагэтуль працаваў намеснікам старшыні па творчай дзейнасці БСМ. Кандыдатаў было пяцёра, новы старшыня набраў 154 галасы з 307.


Глеб Отчык належыць да так званай новай хвалі беларускіх мастакоў. Мастацтвазнаўцы называюць яго маладым і амбіцыёзным. Сам мастак нарадзіўся ў Гомелі. У 2007 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва». З’яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў з 2008 года, у той жа год быў запрошаны выкладчыкам на кафедру малюнка Беларускай акадэміі мастацтваў. Акрамя творчасці, актыўна займаецца праблемамі мастацкай адукацыі, у тым ліку ў сярэдніх школах краіны.

З 1997 года мастак удзельнічае ў розных міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных мастацкіх выстаўках, сімпозіумах, біенале і пленэрах. Яго творы знаходзяцца ў калекцыях гістарычных музеяў Турава і Мазыра, калекцыі жывапісу аддзела культуры Гомельскага выканаўчага камітэта і абласной бібліятэкі імя Леніна, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Галандыі, Італіі, Венгрыі, Славакіі, Малдовы і Ірландыі.

У найбліжэйшы час новы старшыня Беларускага саюза мастакоў плануе вызначыцца з будучай канцэпцыяй і мадэллю існавання саюза, а таксама мае на мэце прадумаць стратэгічныя падыходы ва ўзаемадзеянні паміж усімі структурамі і сябрамі аб’яднання.

Вікторыя АСКЕРА

Загаловак у газеце: Выбар зроблены!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.