Вы тут

Сертыфікаты на мультымедыйнае абсталяванне і газонакасілку ўручылі Нядзельнай школе ў Лідзе


Сертыфікаты на мультымедыйнае абсталяванне і газонакасілку ўручыў кіраўнік Мінпрыроды настаўнікам і выхаванцам Нядзельнай школы і прыходу пры Свята-Георгіеўскім храме Ліды.


З надыходзячымі Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым выхаванцаў і настаўнікаў Нядзельнай школы пры Свята-Георгіеўскім храме — адзінай школы такога тыпу ў краіне, якая носіць статус экалагічнай — павіншаваў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык. На яго думку, асвета і выхаванне грамадзян у духу беражлівых адносін да навакольнага свету, яго прыроднага патэнцыялу з’яўляецца адным з найбольш важных кірункаў сумеснай дзейнасці Беларускай праваслаўнай царквы і Мінпрыроды.

— На жаль, спажывецкае стаўленне да жыцця, прыроды сёння закладваецца з дзяцінства, што, на самай справе, супярэчыць хрысціянскім адносінам да прыроды і чалавека, які з’яўляецца часткай самой прыроды, — адзначыў міністр. Ён выказаў глыбокую ўдзячнасць настаўнікам нядзельнай школы і настаяцелю Свята-Георгіеўскага храма протаіерэю Расціславу Салаўёву за фарміраванне ў падрастаючага пакалення экалагічна дружалюбнага ладу жыцця, правільных адносін чалавека да Божага стварэння — Прыроды.

У знак удзячнасці свяшчэнству і прыходу пры храме і для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы храма міністр уручыў сертыфікат на мультымедыйнае абсталяванне, якое дазволіць выкарыстоўваць найноўшыя дасягненні ў вобласці экалагічнай асветы. А каб аблягчыць вялікую работу, якая праводзіцца па добраўпарадкаванні тэрыторыі вакол храма, падарыў газонакасілку.

Акрамя традыцыйных салодкіх падарункаў, свае заслужаныя ўзнагароды — дыпломы і цікавыя кнігі пра прыроду — атрымалі і пераможцы конкурсу дзіцячага малюнка на экалагічную тэматыку «Свет прыроды — Божы свет», арганізаванага ў рамках сумеснага праекта па экалагічным выхаванні Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Беларускай праваслаўнай царквы.

Выхаванцы нядзельнай школы ж падрыхтавалі для свайго госця калядны спектакль.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота Мінпрыроды

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Спецыялісты расказалі пра асаблівасці функцыянавання АЭС

Пра кантроль за станам АЭС расказалі эксперты Дзяржатамнагляда.