Вы тут

З Новым годам!


Вось-вось да нас завітае свята, аднолькава доўгачаканае і любімае як дзецьмі, так і дарослымі. Яшчэ зусім нядаўна сярод галоўных атрыбутаў яго была навагодняя віншавальная паш­тоўка. Сёння мы ўсё больш шлём электронныя віртуальныя пажаданні ды выявы, а мілая, ад рукі напісаная паштоўка амаль знікла з нашага побыту.

Аднак рэтра-калекцыі паштовак выклікаюць з часам усё большую цікавасць, бо даўнія навагоднія малюнкі дазваляюць нам яскрава адчуць настрой.

Самы вядомы «навагодні» мастак мінулага стагоддзя – Уладзімір Зарубін (1925– 1996). Паштоўкі яго добра памятаюць тыя, каму крыху за 50, яны выдаваліся мільённымі тыражамі, куплялі іх з вялікім задавальненнем. Пачынаў Уладзімір Зарубін як мастак кінастудыі «Саюзмульт фільм». На яго рахунку 103 мультыплікацыйныя фільмы, сярод якіх «Ну, пачакай!», «Таямніца трэцяй планеты», «Жыў-быў пёс», часткова «Маўглі», «Брэменскія музыканты» і інш. Яго абаяльныя мядзведзі, зайцы, вавёркі, вожыкі на паштовых картках заваявалі сэрцы соцень тысяч людзей. Напэўна, таму, што кожная паштоўка – гэта маленькая казачная гісторыя, дзе персанажы дораць адзін аднаму падарункі, катаюцца на лыжах, спяваюць, фатаграфуюцца, танцуюць, дурэюць – увогуле, жывуць. Працы Уладзіміра Зарубіна вельмі цэняцца калекцыянерамі: збор мастацкіх паштовак аўтарства У. І. Зарубіна нават выдзелены ў самастойную тэму ў філакартыі.

**Выкарыстаны выявы з агульнага доступу http://goodnewyear.ru/starye-retro-otkrytki-s-novym-godom


Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?