У спаборніцтве, якое пачнецца на сталічнай «Чыжоўка-Арэне», паўдзельнічаюць 12 камандаў: Кітая, Фінляндыі, Германіі, Расіі, Швейцарыі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Украіны, ЗША, зборныя Балкан, Балтыі і ІІHF і каманда Прэзідэнта Беларусі.
Пачнецца турнір 3 студзеня матчам Украіна — Швейцарыя на вялікай арэне. Урачыстая цырымонія адкрыцця запланавана ў гэты ж дзень у 17.30. Па інфармацыі прэс-службы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, 5 студзеня ў рамках турніру пройдзе акцыя «Калядная традыцыя», а 6 студзеня знакамітыя гульцы правядуць майстар-клас для ўдзельнікаў рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба».
На Каляды, 7 студзеня, пройдуць фінальныя матчы.
Упершыню ў гісторыі каляднага турніру выручка ад продажу білетаў на вячэрнія матчы будзе накіравана на дабрачыннасць. Сродкі пералічаць у Мазырскі дзіцячы дом. Па інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце Федэрацыі хакея Беларусі, кошт білетаў на вячэрнія матчы складзе пяць беларускіх рублёў, на ўсе астатнія матчы — уваход свабодны.
Арганізатарамі турніру з'яўляюцца: Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб», Асацыяцыя «Федэрацыя хакея Беларусі», Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв'ю: ap22.ru
Набор на бюджэтныя месцы павялічыцца.
Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?
Не выявіць ні секунды абыякавасці.