29 верасня, аўторак

Вы тут

У першы тыдзень студзеня ўначы невялікі мінус, а ўдзень — слабы плюс


У апошнія выхадныя адыходзячага года ў нашай краіне ўсталяваўся зімовы характар надвор'я. Падмарозіла, у многіх раёнах утварылася снежнае покрыва. Больш за ўсё снегу выпала ў цэнтральных і паўночных раёнах краіны. Але, на жаль, надвор'е нестабільнае і ў панядзелак — аўторак нас яшчэ чакае адліга. Гэта атлантычны цыклон, які ссоўваецца па поўначы Еўропы і прынясе да нас ветранае з ападкамі надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння ўвечары ў многіх раёнах захаваецца моцны парывісты вецер. Уначы 1 студзеня і раніцай часам чакаецца снег, слабая завіруха. Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч складзе ад нуля да мінус 5 градусаў. Удзень у сераду будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Зноў пацяплее і ўсё пацячэ — будзе ад мінус 3 градусаў да 3 цяпла.

Надвор'е не будзе нас радаваць і ў другі дзень новага года. У асобных раёнах у чацвер пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, удзень — ад мінус 1 градуса да 5 цяпла. А вось у пятніцу, 3 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, а ўдзень — ад нуля да 6 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у суботу ўначы месцамі, пераважна па паўночным захадзе краіны, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. У асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 6 градусаў да плюс 1 градуса, удзень будзе ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла. Ці гэта зіма?

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: pixabay.com

Загаловак у газеце: Слізка, занадта слізка аднак

Выбар рэдакцыі

Рэлігія

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Адноўлены Тураўскі крыж паказалі ў Мінску

Вячэрняе набажэнства у саборы прайшло, авеянае дарагімі для ўсіх сімваламі вяртання і адраджэння духоўных традыцый.  

Культура

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

75 гадоў таму адкрылася першая экспазiцыя музея Янкi Купалы

Давайце з нагоды пачэснага юбiлею пройдземся па залах музея, у кожнай з якiх свае цiкавосткi.