28 кастрычніка, серада

Вы тут

Як праводзілі стары год вайскоўцы


Сустрэча новага года — свята, як правіла, сямейнае. Але калі сын, брат, муж знаходзяцца ў гэты час у войску? Напрыклад, у 483-м асобным батальёне аховы і абслугоўвання камандавання Ваенна-паветраных сіл і войск проціпаветранай абароны быў распрацаваны адмысловыв план навагодняга вечара. Ён у сябе ўключае розныя конкурсы, розыгрыш сцэнак, прагляд навагодняй кінематаграфічнай класікі. А канцэртная група падрыхтавала асаблівы музычны нумар.


— Калі падсумоўваць вынікі адыходзячага года, то ён выдаўся для Узброеных Сіл складаным — зрэшты, як і заўжды, — зазначыў камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Беларусі Ігар Голуб. — Але ўсе задачы нашы вайскоўцы выканалі на «выдатна». А гэта былі комплексная праверка Узброеных сіл пад кіраўніцтвам міністра абароны, шэраг праверак з боку начальніка Генеральнага штаба і па плане Савета бяспекі. Падчас ІІ Еўрапейскіх гульняў мы забяспечвалі паветранае прыкрыццё. Паспяхова выступілі на Армейскіх міжнародных гульнях — нашы каманды заваявалі золата, серабро і бронзу. І ўдзельнічалі ў шматлікіх вучэннях, у тым ліку «Шчыце Саюза», «Баявой садружнасці»... Асабісты склад справіўся з усімі задачамі добра, і за гэта яму — вялікая падзяка. І ў надыходзячым годзе мы справімся з пастаўленымі задачамі з такой жа якасцю, як і цяпер. А асабістаму саставу хачу пажадаць моцнага здароўя, аптымізму і дабра.

Ігар ГОЛУБ

Намеснік камандзіра па ідэалагічнай працы маёр Юрый Русаковіч адзначыў, што ў батальёне служаць больш за сто прызваных вайскоўцаў. Яго місія — забяспечваць якаснае функцыянаванне ВПС і войскаў ППА. Гэта накладвае пэўныя патрабаванні да якасцяў салдат.

Адзін з іх — камандзір аддзялення ўзвода Уладзіслаў Аладзін.

— Служба вельмі інтэнсіўная і дынамічная. Стары год запомніўся мноствам выездаў і баявой падрыхтоўкай. А напрыканцы снежня мы пачалі рыхтавацца да сустрэчы 2020-га. Упрыгожылі казарму, паставілі святочную ёлку. І ў гонар свята пад’ём у нас будзе крыху пазней, чым звычайна.

Радавы Алег Булаўка і яфрэйтар Алег Шубко упрыгожваюць навагодняе дрэва

Уладзіслаў служыць крыху больш за год. У маі ён звольніцца ў запас. Натуральна, у юнака ёсць ужо планы на дзейнасць пасля службы, але з якой сферай звяжа свой лёс, — ён пакуль канчаткова не вырашыў. Як кажа, дарог шмат, засталося толькі выбраць верную.

І будзем спадзявацца, што ў яго ўсе атрымаецца.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота дадзена Міністэрствам абароны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.