Вы тут

Завяршыліся рэгіянальныя кастынгі конкурсу «Міс Беларусь 2020»


У апошнія дні снежня завяршыліся рэгіянальныя кастынгі конкурсу «Міс Беларусь 2020», які ладзяць сумесна тэлеканал АНТ, Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальная школа прыгажосці. Адборы прайшлі ў 126 раёнах краіны, а самым масавым быў адбор у Гомелі, які сабраў рэкордную колькасць прэтэндэнтак, — больш як 100 дзяўчат. Апошнім пунктам у рэгіянальным этапе стала Іўе.


А ўжо 25 студзеня пасля невялікіх зімовых канікул праект працягнецца. Пераможцы раённых этапаў і тыя дзяўчаты, хто з нейкіх прычын не змог паўдзельнічаць у іх, збяруцца ў абласных гарадах, каб прадэманстраваць не толькі прывабную знешнасць, мадэльныя параметры і класічнае дэфіле, але таксама эрудыцыю і кемлівасць, сцэнічнае майстэрства, спартыўную падрыхтоўку і творчыя здольнасці.

Расклад абласных кастынгаў наступны: 25 студзеня — Гомель, 26 студзеня — Магілёў, 1 лютага — Гродна, 2 лютага — Брэст, 8 лютага — Віцебск, 9 лютага — Барысаў (Мінская вобласць), 15 і 16 лютага — Мінск.

Нагадаем, умовы для кандыдатак акрэслены дакладныя і адназначныя: узрост ад 18 да 24 гадоў уключна на дату правядзення фіналу, рост ад 174 сантыметраў, адсутнасць татуіровак і пірсінгу, а ў пашпарце — ніякіх пазнак аб шлюбе або разводзе і дзецях.

Фінал нацыянальнага конкурсу прыгажосці традыцыйна пройдзе ў маі ў Мінску. На ўсіх этапах адбору суддзі прымаюць да ўвагі мноства фактараў, якія дазволяць дзяўчыне прэтэндаваць на тытул першай прыгажуні. А ўзнагароды — не толькі карона пераможцы, грашовы прыз і званне «Міс Беларусь», але і магчымасць прадстаўляць нашу краіну на самых прэстыжных міжнародных конкурсах.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».