Вы тут

Фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску» пройдзе 8—10 студзеня


Новы маштабны міжнародны фестываль-конкурс «Арт-парад у Віцебску», які пройдзе 8—10 студзеня 2020 года, збярэ каля 500 удзельнікаў з васьмі краін. Сярод тых, хто прыедзе ў родны горад Марка Шагала, акрамя беларусаў, будуць прадстаўнікі Ізраіля, Латвіі, Літвы, Казахстана, Украіны, Расіі, Узбекістана. Калектывы і асобныя выканаўцы выступяць з вакальнай і харэаграфічнай намінацыямі.


Гэты фэст кіраўнік дырэкцыі «Славянскага базару» Глеб Лапіцкі называе «малодшым братам» або «дзіцем» самага вядомага фестывалю мастацтваў на постсавецкай прасторы.

Між іншым, спецыяльным прызам для пераможцаў стане запрашэнне да ўдзелу ў «базарных» праектах. Ды і членамі журы сярод іншых будуць уладальнікі Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск»: наша зямлячка Алёна Ланская і леташні пераможца Адзільхан Макін з Казахстана. Ім будуць дапамагаць ацэньваць выступленні канкурсантаў салістка Латвійскай нацыянальнай оперы Ілона Багеле, а таксама спявак і кампазітар, лаўрэат міжнародных конкурсаў, пераможца тэлевізійнага музычнага праекта «Народны артыст» тэлеканала «Расія-1» Руслан Аляхно.

У склад журы ў намінацыі «Харэаграфія» ўвойдуць прадстаўнікі Беларусі і Малдовы, вядомыя харэографы, выканаўцы: заслужаная артыстка Малдовы, салістка ансамбля народнага танца «Жок» Валянціна Масковіч, мастацкі кіраўнік тэатра танца «АLЕХІS» Аляксандр Зенчанка, мастацкі кіраўнік вакальна-харэаграфічнага ансамбля танца, музыкі і песні «Талака» Мікалай Падаляк (Беларусь)... У дырэкцыі «Арт-парада ў Віцебску» адзначылі, што суддзі правядуць майстар-класы, а таксама выступяць на гала-канцэрце. Для ўдзельнікаў распрацавалі насычаную падзеямі праграму.

Арганізатары падкрэсліваюць, што «брат базару» праводзіцца без дзяржаўнай датацыі, а за кошт плённага супрацоўніцтва з турыстычнай фірмай — сузаснавальнікам фэсту, іншымі партнёрамі.

Калі «Арт-парад» добра стартуе, будзе запатрабаваны сярод патэнцыйных удзельнікаў і яго палюбіць публіка, плануецца арганізоўваць яго штогод.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Прэв'ю: vitvesti.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.