Вы тут

«Санеты» Янкі Купалы пераклалі на чувашскую мову


У Нацыянальнай бібліятэцы Чувашскай Рэспублікі адбылася прэзентацыя зборніка Янкі Купалы «Санеты» на мовах свету», выдадзенага «Мастацкай літаратурай».


У кнізе сярод іншых тэкстаў на 16 мовах — і пераклад легендарнага купалаўскага цыкла на чувашскую мову. Гэтае пераўвасабленне здзейсніў сапраўдны сябра Беларусі — народны паэт Чувашыі Валерый Тургай. Нельга не заўважыць, што літаратар добра вядомы на постсавецкай прасторы як перакладчык паэзіі А. С. Пушкіна, Т. Р. Шаўчэнкі, Ду Фу, Лі Бо, іншых сусветна вядомых паэтаў.

Валерый Тургай — часты госць у Беларусі, удзельнік Дзён беларускага пісьменства, Міжароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», традыцыйнай Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. У Беларусі ў апошнія гады з'явілася нямала публікацый чувашскага паэта ў перакладзе на беларускую мову. А сам Валерый Тургай пераклаў і выдаў у Чэбаксарах і невялікую анталогію класічнай і сучаснай беларускай паэзіі. У зборніку «Францыск Скарына на мовах народаў свету», які ўжо мае чатыры выданні, змешчаны пераклад урыўка з прадмовы Ф. Скарыны да «Кнігі Юдзіф» у чувашскім пераўвасабленні таксама Валерыя Тургая.

На вечарыне ў гонар купалаўскіх «Санетаў» у Нацыянальнай бібліятэцы Чувашыі гучалі рознамоўныя прачытанні паэзіі народнага песняра Беларусі. Удзельнікі імпрэзы, віншуючы Валерыя Тургая з бліскучым перакладам, адзначылі, што «Санетамі» Янкі Купалы ўзбагачаецца і чувашская паэзія, і чувашская школа мастацкага перакладу.

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.