Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. У пачатку тыдня будзе шмат адносін з сябрамі і роднымі. Але не забывайце, што неабходна рэалізаваць хоць бы частку намечаных планаў. Пасля доўгіх свят не так лёгка зноў увайсці ў рабочы рытм. У сераду пажадана менш кантактаваць з людзьмі. Пятніца спрыяльная для пачатку чагосьці новага. У выхадныя паспрабуйце не перагружаць сябе хатнімі справамі.


ЦЯЛЕЦ. Не варта ісці насуперак агульнапрызнаным правілам і грамадскай думцы. Паспрабуйце быць больш тактоўныя, не перашчыруйце з эмацыянальнасцю, лічыцеся з інтарэсамі навакольных. Не рабіце той работы, без якой можна абысціся. У сярэдзіне тыдня будзе шанц паверыць у сябе і раскрыць свае таленты. Пазбягайце сустрэч з непрыемнымі вам людзьмі.


БЛІЗНЯТЫ. Больш дыпламатычнасці і гнуткасці ў прыняцці рашэнняў: пазіцыя сілы не спрацуе. Ласкай і мяккасцю вы даможацеся значна большага. Спрыяльны перыяд у асабістым жыцці. Звяртайце ўвагу на дробязі, і яны адкрыюць вам вельмі шмат карыснага. Можа з'явіцца цікавасць да рэлігіі і да філасофскіх вучэнняў. Магчымыя выгадныя дзелавыя прапановы.


РАК. Залішні пафас і афіцыёз не патрэбныя. Не напускайце на сябе сур'ёзны выгляд — расслабцеся, больш жартуйце. Падзеі ў асабістым жыцці дазволяць пазбавіцца ад ілюзорных уяўленняў і надуманых ідэалаў, але вы пераканаецеся, што вас шчыра любяць і шануюць. У другой палове тыдня не загружайце сябе ніякімі праблемамі, акрамя надзённых, а такіх, на шчасце, будзе няшмат.


ЛЕЎ. Надыходзіць цудоўны перыяд для творчасці і наватарскіх ідэй. Можаце пачаць дома рамонт, памяняць мэблю. Аўторак — неспрыяльны перыяд для вырашэння любых праблем. У сераду пажадана заняцца пабудовай планаў на найбліжэйшую будучыню. Чацвер запатрабуе засяроджанасці на рабоце. У выхадныя дні магчымыя пэўныя ўскладненні, якія будуць датычыцца ўзаемаадносін з блізкімі людзьмі.


ДЗЕВА. Паспрабуйце на гэтым тыдні размеркаваць час так, каб змаглі не толькі плённа працаваць, але і як след адпачываць. Не трэба адгаворак, што ў сутках дваццаць чатыры гадзіны, лічыце жыццё хвілінамі — іх больш. Проста ўсе дзелавыя пытанні трэба вырашаць хутка, пазбягаючы лішніх ваганняў і разважанняў. Пятніца можа стаць днём руціннай працы. У нядзелю паспрабуйце пазбягаць сварак і спрэчак у сям'і.


ШАЛІ. На гэтым тыдні ў вас чакаецца ўздым актыўнасці — усё ў рост, усё на карысць. Спажывайце плён сваёй працы. Вашы справы палепшацца дзякуючы надзейным партнёрам. Заваюйце давер начальства, і перад вамі адкрыюцца новыя магчымасці: дакажыце сваю надзейнасць. Пятніца ўдалая для паездак і падарожжаў, камандзіровак і пераезду. Можа адбыцца змена месца жыхарства з-за асабістых абставін.


СКАРПІЁН. Вам неабходна зазірнуць у сябе і падумаць, чаго вы самі хочаце. Пацешце сябе, не варта ўсё рабіць толькі з пачуцця абавязку. Вы заслужылі радасць і задавальненне. На рабоце вас чакаюць прыбытак, прызнанне, павага і разуменне. Да вас будуць звяртацца па парады і па дапамогу, і не бясплатна. І памятайце, што любы чалавек мае патрэбу ў клопаце і ўвазе.


СТРАЛЕЦ. Падобна на тое, што вы падсвядома гатовыя да барацьбы за ўладу. Вам неабходна перамяніць і стратэгію, і тактыку, пакуль не пасварыліся з блізкімі. Дзейнічайце мякчэй, будзьце дабрэйшыя, змяніце гнеў на міласць — так будзе лягчэй і вам, і навакольным. Трымаючы сябе ў жорсткіх межах ветлівасці і велікадушнасці, вы можаце атрымаць нечаканае павышэнне па службе або які-небудзь іншы, не менш прыемны падарунак лёсу.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні важна планаваць свае дзеянні хоць на некалькі крокаў наперад. Рашэнне многіх важных пытанняў, магчыма, будзе прадыктавана імкненнем аблегчыць жыццё і палепшыць матэрыяльнае становішча. На ўсякі выпадак паспрабуйце перагледзець матывы сваіх паводзін — раптам знойдуцца лепшыя варыянты? У аўторак варта зладзіць сямейны абед. У чацвер, магчыма, давядзецца прынесці невялікую ахвяру дзеля вялікіх дасягненняў.


ВАДАЛІЎ. Працягвайце аналізаваць сітуацыю, якая склалася, не дзейнічайце наўгад. Добраўпарадкоўвайце ўсё, да чаго дацягнецеся, у тым ліку і свае думкі. Гэта дапаможа праліць святло на прычыны таго, што адбываецца. Каб пазбегнуць магчымых непрыемнасцяў, пастарайцеся быць больш спакойнымі і памяркоўнымі. Тыдзень спрыяльны для духоўнага ўдасканалення. Не пападзіцеся на вуды авантурыстаў — нічога, акрамя расчаравання і засмучэння, такія праекты вам не прынясуць.


РЫБЫ. Вы знаходзіцеся ва ўмовах, у цэлым, спрыяльных, хоць, быць можа, самі гэтага і не адчуваеце. Пачынаецца перыяд дзелавой і творчай актыўнасці, які дазволіць раскрыць ваш творчы патэнцыял і рэалізаваць даўно задуманыя планы. Адзіны мінус — будзе цяжка пасля свят хутка ўвайсці ў рабочы рытм. Пачатак тыдня акажацца багаты на сустрэчы і розныя забаўляльныя мерапрыемствы. Тэлефон будзе званіць не перастаючы, да канца тыдня гэта можа стаміць.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.