Вы тут

Дзіцячыя мары пра пуанты


Мне заўсёды здавалася, што амаль кожная жанчына калісьці марыла стаць балерынай. Я — дакладна марыла. Так і дзяўчынкі з балетнай школы Марыны Вежнавец у Мінску. Яны займаюцца ўжо два гады. «Але, каб стаць прымай, трэба яшчэ папрацаваць», — кажа іх педагог, вядомая балерына Тэатра оперы і балета Таццяна Уласень. І пачынаецца праца.


«Пятачкі наперад! Калені выгнуць! Батман-тандзю — і апусцілі. Усё праверылі, куды глядзяць локці. Гран-пліе. Левае плячо прыбраць назад. Тандзю ў пятую і рукі ў падрыхтоўчую пазіцыю. Рукі самастойныя».

Праз некалькі хвілін я разумею, што фотаапарат проста на мне вісіць і я ўжо не здымаю прыгожыя па-дэ-дэ, а сама спрабую зрабіць пліе, выцягнуць шыю як мага вышэй і, як кажа Таццяна Уласень, накрухмаліцца.

Справы каля станка скончаны. Наступіў час расцяжкі. Мамы і таты па чарзе пачынаюць заглядваць і назіраць за сваімі дзеткамі. Дзяўчынкі не рэагуюць, пакуль не даробяць свае практыкаванні на дыванах. Гучыць апошняя мелодыя, малыя хуценька збіраюцца і бягуць да бацькоў. Пачынаюць пераапранацца.

— Дзеці, якой павінна быць балерына? Як вы думаеце? — пытаю ў іх.

— Худая і павінна ўсё запамінаць... прыгожая і разумная, — наперабой адказваюць дзяўчынкі.

Вось такія яны — дзіцячыя мары пра пуанты.

Таццяна ТКАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Колькасць «супрацьпрышчэпачнiкаў» змяншаецца, бо вакцыны даказваюць сваю эфектыўнасць

Сусветны тыдзень iмунiзацыi сёлета пройдзе з 24 да 30 красавiка пад лозунгам #Vaccines Work for AN# — «За агульны доступ да эфектыўных вакцын».

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Карэспандэнты «Звязды» выправiлiся ў рэйд з супрацоўнiкамi ДАI

Абстаноўка на дарогах Мiнскага раёна — не з самых простых.

Грамадства

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Нацыянальная акадэмія навук ініцыюе стварэнне народнага летапісу Вялікай Айчыннай вайны

Навукоўцы звяртаюцца да кіраўніцтва абласных і раённых выканаўчых камітэтаў, устаноў адукацыі і культуры, грамадскіх арганізацый, усіх зацікаўленых грамадзян з просьбай разгарнуць работу па зборы ўспамінаў і фатаграфій удзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны.