Вы тут

Гродзенскі драмтэатр падрыхтаваў маляўнічы каляндар на 2020 год


Гродзенскі драматычны тэатр падрыхтаваў маляўнічы каляндар на 2020 год з партрэтамі акцёраў. Ён стаў ужо пятым, які выпусціла гэтая культурная ўстанова, але сёлета істотна адрозніваецца ад сваіх папярэднікаў. Па-першае, каляндар аформлены па-беларуску. Па-другое — у аб'ектыў трапілі менавіта сцэнічныя пары.


— Ідэя праекта «Мужчына! Жанчына! Жыццё!» належыць дырэктару тэатра Ігару Гедзічу, — расказалі ў тэатры. — Разам з ім над календаром шчыравалі фатограф Руслан Хілімончык і мастак-пастаноўшчык Наталля Бялова. Трупа была падзелена на пары згодна з ролямі ў спектаклях. Гэта скульптар і мадэль з «Калі мы мёртвыя, прачынаемся», няпростыя стасункі мужа і жонкі з «Нараджэння», палюбоўнікі з «№ 13»... Але гэтыя вобразы яднае адно: з іх дапамогай мы пастараліся адлюстраваць шматграннасць кахання і паказаць галоўную тэму п'ес.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Каханне ў календары

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.