Вы тут

Таццяне Падаляк прысуджана навуковая ступень доктара філалагічных навук


Напярэдадні Новага года прыйшла прыемная навіна з Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Былой супрацоўніцы «Звязды», а цяпер дацэнту кафедры медыялогіі факультэта журналістыкі Белдзяржуніверсіта Таццяне Падаляк, прысуджана навуковая ступень доктара філалагічных навук.


Фота: journ.bsu.by

Таццяна Уладзіміраўна абараніла дысертацыю на тэму «Аксіялогія (прырода каштоўнасцяў) сучаснай беларускай журналістыкі». Навуковы кансультант — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Уладзімір Гніламёдаў.

Выпускніца журфака БДУ Таццяна Падаляк прапрацавала ў рэдакцыі дваццаць гадоў на розных пасадах і прайшла шлях ад карэспандэнта да намесніка галоўнага рэдактара. Сярод яе творчых журналісцкіх дасягненняў — спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. Пэўны час Таццяна Падаляк узначальвала прэс-цэнтр Дома прэсы. Так што журналістыку яна ведае з розных бакоў.

Калектыў «Звязды» шчыра віншуе Таццяну Уладзіміраўну з прызнаннем яе вялікіх заслуг у даследаванні сучаснай журналістыкі. Мы, яе калегі, зычым Таццяне Падаляк новых вышынь у вывучэнні складаных, часам супярэчлівых працэсаў, якія сёння адбываюцца ў сферы медыя, а таксама здабыткаў у педагагічнай дзейнасці і ў падрыхтоўцы кваліфікаваных кадраў для беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі.

Загаловак у газеце: Журналіст, навуковец, педагог

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.